24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Першы вясновы канцэрт

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Спяваюць: Вольга Акуліч, Наталля Нікіціна.
Чытаюць: Віка Трэнас, Юля Цімафеева.

У межах канцэрта адбудзецца прэзентацыя паэтычнай "Кнігі памылак" Юлі Цімафеевай.


Пра аўтараў:

Наталля Нікіціна – аўтар-выканаўца, піша песні па-руску і па-беларуску, прытрымліваецца традыцый класічнай бардаўскай песні.
Вольга Акуліч – аўтар-выканаўца, вакалістка рок-гурта “Верасень”, больш схіляецца да блюз-рокавага гучання.

Што аб’ядноўвае гэтых такіх розных аўтараў? Па-першае, даўняе сяброўства. А па-другое – цыкл песень, створаных супольна.

Такім чынам, знаёмцеся з дуэтам:

Наталля Нікіціна (вакал, тэксты, музыка, гіталеле – шасціструнны аналаг укулеле), Вольга Акуліч (гітара). Упершыню дуэт выступіў на фестывалі ў Таліне (Эстонія), а цяпер вырашыў прадставіць сваю праграму мінскай публіцы. Апроч супольнай праграмы, Вольга Акуліч пакажа таксама сваю “праграму без гурта” на рускай і беларускай мовах.

Вікторыя Трэнас
(Ляйкоўская) нарадзілася і жыве ў Мінску. Асвоеныя і актыўна ўжываныя прафесіі — літаратурны рэдактар, карэктар, прэс-сакратар, журналіст, арт-менеджэр, прамоўтэр музычных калектываў, адміністратар сайта, кнігагандляр. Піша паэзію, прозу, крытыку і эсэістыку. Аўтар двух вершаваных зборнікаў са складанымі назвамі і глыбокім падтэкстам, натхнёным філасофіяй французскіх пісьменнікаў пачатку 20 ст.

Юля Цімафеева
— паэтка, перакладчыца. Адна са стваральніц і сябра рады інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”. Нарадзілася на Брагіншчыне. У 2004 скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ. Перакладае з ангельскай, партугальскай, гішпанскай моў.

Аўтарка паэтычнага зборніка “Кніга памылак” (Мінск: Галіяфы, 2014), куды ўвайшлі аўтарскія вершы і пераклады. Пра кнігу глядзіце тут

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно