3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт Аляксандра Ясінскага

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Баян, Гитара, Джаз
Дата 5 марта 2015

5 сакавіка а 19 гадзіне адбудзецца канцэрт аднаго з самых яскравых інструментальных музыкаў Аляксандра Ясінскага!
Танга, джаз, аўтарская музыка ... баян, гітара.

Аляксандр Ясінскі – музыка і кампазітар. Нарадзіўся ў горадзе Баранавічы. Музычную адукацыю атрымоўваў у школе з музычным ўхілам №21 у Баранавічах, Рэспубліканскім музычным каледжы ў Менску, Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Музыкі, Праскай кансерваторыі (Чэхія). У дадзены момант жыве і працуе ў Чэхіі. Лаўрэат і дыпламант рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў (2000, 2001, 2005, 2006, 2008, 2012, 2014). Выступаў сольна і ў складзе розных праэктаў у Беларусі, Украіне, Расеі, Літве, Польшчы, Чэхіі, Славачыне, Нямеччыне, Венгрыі, Харватыі, Швецыі і Паўднёвай Карэі. 2007 годзе прадстаўляў Беларусь на міжнародным фестывалі Yesou Expo Fighting (горад Ёсу, Паўднёвая Карэя). Выступаў сольна з Дзяржаўным Камерным аркестрам Рэспублікі Беларусь, Камерным Аркестрам “Gradus Ad Parnasum” Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі музыкі, аркестрам народных інструментаў Беларускай Акадэміі музыкі, Таліхавай камернай філармоніяй (Прага, Чэхія), філармонія горада Градэц Краловэ (Чэхія), Дзяржаўным камерным аркестрам гораду Жыліна (Славаччына). Акрамя шырокага рэпертуару баяннай музыкі (класіка, джаз, аргентыскае танга, французскія шансоны, уласныя творы) Аляксандр – аўтар і выканаўца ўласных песень.З’яўляецца ўладальнікам Гран-Пры фестывалю “Бардаўская восень 2014”. Адзін з заснавальнікаў калектыву The Unlimited Trio, з якім у 2010 годзе выдаў плыту на французскім лэйбле Great Wind Records. Удзельнік гурта BosaeSonca, з якім выпусціў шэраг сінглаў, 2 EP і дзве паўнафарматныя плыты, апошняя з якіх “Адпусці” атрымала прэмію “Лепшы беларускамоўны альбом году 2013” ад Experty.by і “Дэбют году” 2013 ад RockProfi. Удзельнік беларускага праэкту Fratrez (2013 год – альбом “Ora”) Удзельнік беларуска-шведскага ансамблю свабоднай імправізацыі Morph, з якім часова гастралюе па Беларусі і Швецыі. Супрацоўнічае з чэшскімі музыкамі і праэктамі. Са спявачкай Радкай Фішаравай выступаў з 4 сімфанічнымі аркестрамі у Чэзіі і Славаччыне, з ёй а таскама з Івай Марэшавай пастаянна выступае ў клубах і на фестывалях у Чэхіі. Як сесыйны музыка запісаў 2 плыты з чэшскімі праектамі Jelen і GaRe. Удзельнік міжнароднага праэкту Shum Davar (Шум да вар) – музыкі з Чэхіі, Славаччыны, Беларусі граюць усходнеславянскую музыку, клезмер, цыганскую і балсканскую музыку. Аўтар музыкі да серыі дакументальных фільмаў “Зямля геніяў” і ”Першая Сусветная вайна” (вытворчасць кінакампаніі New Wave Production). Апошні цыкл – у эфіры каналу АНТ з 1-га лютага 2015 году. Аўтар музыкі да чэшскага спектаклю “Чэшскае пекла”, у якім грае і спявае, выконвае ролю. Аранжыроўшчык, выкладчык музычнай школы Wunderbaro.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Канцэрт Аляксандра Ясінскага в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.