24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт «Я — Пякучка-крапіва...»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Сатырычна-гумарыстычны калейдаскоп па творах Кандрата Крапівы.

Аўтар і выканаўца – Зінаіда Феакцістава-Каладзяжная
Рэжысёр-пастаноўшчык – Вітаўтас Грыгалюнас

Шаноўныя аматары мастацкага слова!

18 лютага гэтага года ў Малой зале імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца прэм’ера, якую рыхтуе нястомны прапагандыст айчыннай класікі Зінаіда Феакцістава-Каладзяжная.

Слухачы памятаюць яе па шматлікіх монаспектаклях: «Ягадны хутар» (Я.Янішчыц), «Цунамі» (А.Куляшоў), «Прайсці праз вернасць» (М.Танк).

На гэты раз артыстка спрабуе ўзяць яшчэ адну прыступку на высокай лесвіцы Слова.

«Я – пякучка-крапіва» – сатырычна-гумарыстычны калейдаскоп па творах народнага пісьменніка Беларусі; акадэміка К.Крапівы.

«Я пачынала сваю творчасць у Беларускай дзяржаўнай філармоніі менавіта з баек К.Крапівы – успамінае артыстка. Тады я працавала ў творчай групе маёй таленавітай настаўніцы Г.П.Рыжковай, «каралевы беларускага гумару». Я прайшла ў яе вялікую школу. Інтанацыі яе помню да сёняшняга дня». 

У праграме прагучаць вершы, жарты, байкі, частушкі-чыстушкі.

Рэжысёр-пастаноўшчык – вядомы дзеяч культуры і мастацтваў Вітаўтас Грыгалюнас.

Слухачоў чакаюць імправізацыі, сюрпрызы, яны прымуць актыўны ўдзел у гэтай імпрэзе.

Таму, рыхтуйцеся калі ласка! 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 17 284 44 33
    +375 17 284 32 02 (отдел реализации билетов)
    +375 17 331 16 17
    +375 17 284 47 09 (касса с 9.00 до 21.00)

  • Точки продаж:

    В кассах Белгосфилармонии по адресу:
    пр. Независимости, 50 (в здании Белгосфилармонии),
    пр. Независимости, 44;
    в подземном переходе станции метро «Площадь Якуба Коласа»;
    в театрально-концертных кассах г.Минска

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно