3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Концерт Artur Dutkiewicz Trio «Немэн — Імправізацыі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость билетов

Бесплатно

Жанр Джаз
Дата 23 октября 2014

Творчасць Чэслава Немэна здаўна з'яўлялася натхненнем для Артура Дуткевіча. У 2009 г. быў запісаны альбом пад назвай “Немэн – Імправізацыі”. Тым самым падкрэслівалася, наколькі ўніверсальнай з’яўляецца гэтая музыка. Яе з поспехам можна выконваць у джазавым трыа, нават на такіх акустычных інструментах, як раяль альбо кантрабас. У канцэрце прагучаць джазавыя імправізыцыі, зыходным пунктам для якіх сталі творы з рэпертуару легендарнага Чэслава Немэна. У альбом увайшлі такія хіты, як “Сон пра Варшаву”, “Пад Папугаямі”, “Успаміны”, “Жалобная рапсодыя памяці Бэма”, “Аднаго сэрца”, “Ці яшчэ мяне памятаеш”, “Гульня ў жмуркі” і інш.

Артур Дуткевіч
Адзін з самых выдатных польскіх джазавых піяністаў. Фіналіст прэстыжнага конкурса Тэло ніуса Монка ў Вашынгтоне. Як першыпольскі піяніст выканаў свой сольны канцэрт на Міжнароднай выставе музычнай прадукцыі MIDEM у Канах. Выступаў з выдатнымі джазавымі і блюзавымі музыкантамі: Томашам Шукальскім (з якім ён супрацоўнічаў на працягу многіх гадоў, ствараючы “Дуэт Шукальскі-Дуткевіч” і квартэт Томаша Шукальскага), а таксама з Уршуляй Дудзяк, Гражынай Аўгусцік, Дэборай Браўн, Лорай Шафран, Мішэлем Хэндрыксам, Карласам Джонсанам,
Тадэвушам Налепай, Збігневам Намыслоўскім, Янам Пташынам-Урублеўскім, Ёргасам Сколіясам, Дарэкам Алешкевічам.

Зрабіў шматлікія запісы для польскага радыё і тэлебачання. Артур Дуткевіч - адзін з нешматлікіх джазавых піяністаў у Польшчы і Еўропе, які выконвае таксама музыку «імправізаваную сола».

Ён выступаў на буйных музычных фестывалях, сярод якіх: Jazz Jamboree (Варшава, Польшча), Jazz Festival (Мюнстэр, Германія), Northsea Jazz Festival (Гаага, Галандыя), Jazz Festival (Капенгаген, Данія), Jazz Ost West (Нюрнберг, Германія), Music Oggi (Мілан, Італія), Festival D'Europe Centrale (Парыж, ранцыя), Sziget Festival (Будапешт, Венгрыя), Jazz Festival (Глазгоў, Шатландыя), Jazz Rally (Дзюсельдорф, Германія), а таксама ў шматлікіх канцэртных залах Еўропы, Азіі, Афрыкі і ЗША.

Ён запісаў шэсць аўтарскіх альбомаў: ”Блакітная сцежка” - Артур Дуткевіч - solo piano, “Lady Walking” - Артур Дуткевіч - электронны канцэрт, "Hendrix Piano” і ”Немэн-Імправізыцыі” – Трыо Артура Дуткевіча, „Мазуркі” - Артур Дуткевіч - solo piano, „Prana” – Трыо Артура Дуткевіча і шмат іншых з рознымі выканаўцамі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Концерт Artur Dutkiewicz Trio «Немэн — Імправізацыі» в Гродно.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.