24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт гурта Дыліжанс-jazz

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

13 кастрычніка ў 19.00 у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі пройдзе вялікі восеньскі канцэрт ансамбля “Дыліжанс-jazz“. Творчы калектыў стварае музыку для сапраўдных
гурманаў. У аснове рэпертуара – уласныя кампазіцыі і арыгінальныя аранжыроўкі джазавай класікі. Гледачоў чакае разнастайная праграма: шмат прэм’ер і твораў, якія ўжо палюбіліся, сюрпрызаў, жартаў і забаўных гісторый ад музыкантаў.

“У сучасным свеце музыка нас акружае увесь час. Яе вельмі шмат. Часам мы скланяемся да выбару цішыні. І гэта той рэдкі выпадак, калі варта задумацца пра якасць музыкі. Бо толькі ў пошуку мы выбіраем годнае. Іншы раз памыляемся. Але тым самым ствараем і выхоўваем унікальны індывідуальны густ. Знаходзім любыя мелодыі, рытмы, выканаўцаў і стылі”
дзеліцца думкамі кіраўнік ансамбля “Дыліжанс-jazz“ Андрэй Лабчэўскі.

13 кастрычніка на сцэне – поўны склад музыкантаў ансамбля “Дыліжанс-jazz“:
Яўгенія Лятун (вакал)
Бэла Шпінер (вакал)
Карэн Карапецян (скрыпка)
Андрэй Церабеж (саксафон)
Антон Машкала (саксафон, флейта, кларнет)
Людміла Крукоўская (бас)
Уладзіслаў Мазуркевіч (гітара)
Андрэй Маўрын (ударныя)
Ігар Сушко (дызайн гуку)
Вольга Залесская (вядучая канцэрта)
Андрэй Лабчэўскі (фартэпіяна, кіраўнік ансамбля “Дыліжанс-jazz“)

Музыканты падораць прыемны вечер, успаміны аб якім надоўга захаваюцца ў сэрцах гледачоў!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно