24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Свята сярэднявечнай і этнічнай музыкі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Пляцоўка ля моладзевага цэнтра

ВОЧЫ
DZIVASIL
VURAJ
ЛІТЫ ТАЛЕР
ЯВАРЫНА
УЛАДЗІМІР ЗАХАРАЎ
ТАЦЦЯНА САЛАЎЁВА і АЛЯКСАНДР БЛАХІН
Дзіцячы ансамбль старадаўняй музыкі «САЛЬТАРЕЛЛО»
фольк-трыо БУЙВІД – МЕДЗЬВЯДЗЮК – АДАСІК

і напрыканцы
сярэднявечная дыскатэка ад «ЛІЦЬВІНДЭНС»

Фольк-трыо БУЙВІД – МЕДЗЬВЯДЗЮК – АДАСІК
Імпра-фольк-трыо ўзнікла ў самым канцы 2013 года. У сваёй творчасці спалучае беларускія народныя песні з інструментальнымі і вакальнымі імправізацыямі, аўтэнтычныя беларускія музычныя інструменты з сучаснымі і нетрадыцыйнымі для Беларусі.

У канцы сакавіка 2014 адбылася не толькі прэм’ера песні “Зялёны дубочак” на радыё, але і прэм’ера самога гурта. Самы пачатак красавіка – канцэрт-прэзентацыя гурта сярэднявечнай музыкі “Хардзі-Гардзі”, у межах якога былі упершыню сыграны песні “Зялёны дубочак” і “Вясна-красна”. На працягу наступнага часу гурт выступаў на канцэртах, прэзентацыях розных праектаў i iншых iмпрэзах.

У складзе трыо граюць:
Віталь Буйвід – гітара, бузукі, домра. Лідэр гурта сярэднявечнай (і не толькі) музыкі “Hurdy Gurdy”;
Алеся Медзьвядзюк – вакал, флейты, казу, званочкі і г.д. Голас праекта “Ар Нуво”, які выконвае аргентынскае танга ды фламенка, удзельніца гурта “Hurdy Gurdy”;
Ігар Адасік – барабаны, перкусія. Грае з “Hurdy Gurdy” і Таццянай Салаўёвай. Прымаў удзел у шматлiкiх праектах разам з Вiктарам Сямашкам (Менск).


ТАЦЦЯНА САЛАЎЁВА і АЛЯКСАНДР БЛАХІН
Таццяна Салаўёва – аўтар песень, кампазітар з горада Гродна на Беларусі. Апрацоўвае беларускія народныя песні, Спявае, грае на гiтары.

Аляксандр Блахiн – лідэр лідскай групы «Немо», грае на этнічных духавых (флейты, жалейкі, акарыны, калюка, сякухацi), перкусіі, варгане, калiмбе і іншых інструментах; вырабляе музычныя інструменты для сябе і для вядомых беларускіх калектываў.

Таццяна і Аляксандр выконваюць уласныя апрацоўкi беларускіх народных песень у акустычным гучаннi. Дуэт грае канцэрты, прымае ўдзел у фестывалях на Беларусі, у Польшчы, Прыбалтыцы. У апошні час з Таццянай і Аляксандрам даволі часта грае гродзенскі перкусіяніст Ігар Адасік.

http://t.soloviov.net/index.html?lang=by

Праект «ВОЧЫ»
Праект «Вочы» створаны восенню 2012 года. Выконвае і запісвае беларускамоўную неа-фолк-рок музыку, заснаваную на традыцыях народных спеваў. Гэта музычна-паэтычны праект, у якім музыка і паэзія важныя ў роўнай ступені.

Праект «Вочы» выпусціў два інтэрнэт сінгла – “Званы-Звіняць” ў 2013 годзе і “Хвіліны” ў 2014 годзе. Сфармаваны для запісу альбома калектыў музыкаў перарос у паўнавартасную групу, якая адыграла больш за 30 канцэртаў у Беларусі і Літве.

http://vochy.by/about.html

Гурт «VURAJ»
«VuRaj» — беларускі музычны гурт (Менск), які працуе з аўтэнтычным спеўным матэрыялам, ствараючы новыя творы адмысловага гучання.Чароўнае перапляценьне вобразаў беларускай міталёгіі і аўтарскага бачаньня фальклёру надаюць непаўторнае адценьне і самабытнасьць калектыву.

Этна-гурт «VuRaj» быў заснаваны у 2010 годзе. Першапачатковы стыль музыкі — інструмэнтальны тэатар, казачны фольк. Першыя альбомы Vuraj (2010) і «Песні, казачкі ды танцы» (2011).

Новы этап калектыва – cтварэнне праграммы на аснове беларускіх, палескіх песен і выхад поўнафарматнага альбома «Rajok»(2014). Відавочная фольк-рокавая, ды й ўласна рокавая, накіраванасць некаторых твораў перамяжоўваецца з даволі акадэмічным неакласічным гучаннем. Вурай “практыкуе” й непрыхаваны неафольк побач з джазавымі згукамі ды рысамі псіхадэліку. Кожная кампазіцыя, хаця і абапіраецца карэннямі на аўтэнтычны спеўны матэрыял таго ці іншага рэгіёну Беларусі, з’яўляецца цалкам самастойным творам.

http://vuraj.bandcamp.com/
https://www.facebook.com/vurajband

Этна-эмбіент-транс-хаус трыо «DZIVASIL»
Беларускі калектыў з Мінска “Dzivasil Trio” выконвае музыку, якую можна вызначыць як этна эмбіент. Асноўная скіраванасць творчасці калектыву – “музычнае” пераасэнсаванне народных беларускіх традыцый, што ўвасабляецца ў зачаравальных кампазіцыях, што апускаюць слухача ў свет самабытнага і багатага беларускага фальклору. Пачатак групе быў пакладзены ў 2008 годзе Інай і Андрэем Малаковіч, пазней да іх далучыўся барабаншчык Раман Цябут, так Dzivasil ператварыўся ў Trio. Унікальнае гучанне гітары, перкусія,багаты жаночы вакал і выкарыстанне аўтэнтычных народных прылад – усё гэта з’яўляецца візітнай карткай калектыву. Дзякуючы ўнікальнаму гучанню яго складана з чымсьці пераблытаць.

https://vk.com/club8306526

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно