3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт Лявона Вольскага

Мероприятие в этом городе уже прошло

Инфолиния

+375 25 526 84 14
+375 25 754 92 35
+375 29 622 57 20

Стоимость билетов

65,00 (650 000) - 110,00 (1 100 000) руб.

Точки продаж

На сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама ў салонах «Связной» і «Евросеть» па ўсёй Беларусі

Жанр Презентация, Рок
Дата 3 декабря 2016

Лявон Вольскі прадставіць новы альбом «Псіхасаматыка» ў Вільні

3 снежня ў абноўленым клубе LOFTAS адбудзецца канцэртная прэзентацыя новага альбома Лявона Вольскага, які атрымаў назву «Псіхасаматыка». Беларусы маюць магчымасць атрымаць
бясплатныя візы для наведвання канцэрта.

«Псіхасаматыка» – першы новы альбом Лявона Вольскага пасля смерці жонкі і мэнэджэркі Ганны Вольскай у сакавіку 2016 года. Грошы на запіс дыска збіраліся праз краўдфандынг. Над новым альбомам працаваў «нарвежскі дрым-цім» на чале з саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам. Ён жа адказваў за папярэдні лонгплэй «Грамадазнаўства» (2014) – па шматлікіх водгуках адзін з найлепшых у насычанай дыскаграфіі Лявона Вольскага.

– Праект будзе збудаваны па нетыповай для паўнафарматнікаў формуле: 8 гучных драйвовых песень і 8 лірычных. Такую ідэю запрапанаваў Снорэ і нам з Анечкай яна падалася трохі дзіўнай,
але цікавай. Таму мы пагадзіліся. Тым больш, што папярэдні досвед супрацы атрымаўся вельмі паспяховым
, – распавёў Лявон Вольскі.

У межах 2-гадзіннай канцэртнай прэзентацыі цалкам прагучыць новы альбом «Псіхасаматыка», песні з папярэдняга дыска «Грамадазнаўства» (2014), а таксама лепшыя кампазіцыі папярэдніх
гуртоў і праектаў аўтарства Лявона Вольскага.

Разам з Лявонам на сцэну выйдуць Снорэ Бергеруд (гітара) і Сіндрэ Скэйе (бубны) , якія запісвалі два апошніх альбома, а таксама гітарыст Бьёрн Холмслэнд і бас-гітарыст Алесь-Францішак
Мышкевіч. За візуальны шэраг будзе адказваць Мацей Сабураў, які рабіў гэтую працу для прэзентацыі «Грамадазнаўства» і здымаў кліп на песню «А хто там ідзе?».

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 2 да 4 снежня ўключна выдаецца грамадзянам Беларусі на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Падаць
дакументы на бясплатную візу трэба да 24 лістапада ўключна ў амбасадзе Літоўскай рэспублікі ў Мінску (бясплатна) ці візавых цэнтрах па месцы жыхарства (8 гарадоў Беларусі, паслуга каштуе 20 еўра). Парадак разгляду візавых хадатайніцтваў спрошчаны, таму даведкі з месца працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрабуюцца. Рэкамендуем рэгістравацца на
падачу дакументаў ДА набыцця квіткоў. Пакрокавая інструкцыя – http://muztur.by/lyavon-volskiy- v-vilnyuse-3- dekabrya/

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Видео



ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Канцэрт Лявона Вольскага в Вильнюсе.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.