3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Прэзентацыя музычнага праекту Re:Песняры

Мероприятие в этом городе уже прошло

Инфолиния

+375 29 687 20 93

Стоимость билетов

100 000 руб. (танцпляц, папярэдне),
130 000 руб. (столікі,папярэдне),
у дзень канцэрту – 120 000 руб. (танцпляц),
150 000 руб. (столікі)

Жанр Презентация
Дата 12 сентября 2014

Жывая прэзентацыя музычнага праекту «Re:Песьняры» пройдзе ў клюбе Re:Public 12 верасьня.

З гэтай нагоды да цяперашняй красы і сілы беларускага року далучыцца беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры»!

Задума праекту «Re:Песняры» ў тым, каб паказаць наколькі паўплывала музыка «Песняроў» на новае пакаленне беларускіх музыкантаў. Таму ў ім бяруць удзел прадстаўнікі самых розных
стыляў, ад джазу і авангарду да рэп-музыкі і індзі-року. У асноўным гэта гурты, якія пачалі працу ўжо ў новым стагоддзі. Падбор менавіта гэтых выканаўцаў невыпадковы -– кожны з іх
зьяўляецца не толькі вартым увагі і арыгінальным музыкам, але яшчэ і цікавай ды яскравай асобай, прадстаўнікамі культурнай эліты краіны. Яны не толькі музыканты, але разам з тым
акторы, мастакі, паэты, педагогі, даследчыкі...

Кожны з іх абраў тую самую песню, якую лічыць найбольш важнай для сябе. Такім чынам, Akute пяюць «Алесю», Pomidor/off – «Скрыпяць мае лапці», Зміцер Вайцюшкевіч – «Вераніку». Поўны трэк ліст праекту можна паглядзець тут .

У вялікім канцэрце «Re:Песняры» возьмуць ўдзел гурты Tonqixod, Pomidor/off, Сяргей Пукст, Naka, Зміцер Вайцюшкевіч, Akute, а таксама БДА «Песняры».

Своеасаблівым лэйтматывам праекту стала песня «Думалі», якую выконвае дуэт SP Kava&Angst.
Менавіта яна гучыць у прома-роліку аўтарства рэжысэра Арцёма Лобача. «Трэк “Думалі” – гэта ліст ад прадстаўнікоў сённяшняга пакалення — і Ўладзіміру Мулявіну, і Янку Купалу. Ліст пра час, у якім мы жывем, чым мы жывем і пра тое, якія мы самі. За рытмічную аснову ўзятае зашыфраванае ў купалаўскім вершы асананснае слова “думалі”, што ўтвараецца на стыку словаў у радку «Я буДУ МАЛІцца і сэрцам і думамі». Менавіта ў гэтым і быў пабачаны ключ да пэўнай спробы дыягназу пакаленню: вялікая колькасць магчымасцяў і спосабаў існавання і ў якасці ключа — малітва за будучыню Беларусі», – кажуць аўтары твору.

Праект «Re:Песьняры» прадстаўляюць інтэрнэт-партал Tuzin.fm, фонд «Вяртаньне» і грамадзкая кампанія «Будзьма беларусамі!».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Видео



ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Прэзентацыя музычнага праекту Re:Песняры в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.