3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Концерт «Заспявай 3.0»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Инфолиния

+375 29 687 20 93

Стоимость билетов

10,00 (100 000) руб. (танцпляц), 15,00 (150 000) руб. (столік) – папярэдне
15,00 (150 000) руб. (танцпляц), 20,00 (200 000) руб. (столік) – у дзень

Жанр Конкурсная программа
Дата 22 октября 2016

Названыя пераможцы «Заспявай 3.0»

Гурты Pauline, Leibonik, а таксама трыа Дзьмітрый Нікановіч, Вольга Сацюк і Мікіта Найдзёнаў сталі пераможцамі конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай 3.0», які праводзяць партал Tuzin.fm i фонд «Вяртанне». Узнагароджанне з канцэртам пройдзе 22 кастрычніка ў клубе «Coyote» пры ўдзеле гурта Navi.

Журы конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай 3.0» назвала пераможцаў у трох намінацыях. У «Спяванай паэзіі» перамагла Pauline з песняй на верш Ірыны Багдановіч «Людзі, дзе вы?». У намінацыі «Беларускі кавэр» найлепшым прызналі гурт Leibonik за арыгінальную інтэрпрэтацыю хіта гурта «Мроя» – «Я рок-музыкант». У намінацыі «Замежны пераклад» не было роўных беларускай версіі хіта Эраса Рамаццоцці ў перакладзе Мікіты Найдзёнава і ў выкананні Дзмітрыя Нікановіча і Вольгі Сацюк. Названыя выканаўцы падзеляць між сабою прызавы фонд конкурсу, які складае 1500 эўра.

«Усе 18 удзельнікаў апошняга этапа конкурсу могуць лічыць сябе пераможцамі, бо менавіта іх песні былі адабраныя з 78 пададзеных заяваў. Яны атрымалі цудоўную магчымасць паказаць сябе ўжывую і займець новых прыхільнікаў на фінальных канцэртах, якія ішлі цэлае лета. І ў выніковым галасаванні балы адрозніваюцца зусім нязначна. Таму я віншую названых пераможцаў разам з тымі, хто прайшоў у фінал», – сказаў старшыня журы конкурсу «Заспявай 3.0» Алег Хаменка. У журы таксама ўвайшлі беларускія музыкі, паэты, перакладчыкі і арганізатары конкурсу: Лявон Вольскі, Уладзь Лянкевіч, Ганна Янкута, Сяргей Пукст, Віталь Рыжкоў, Андрэй Хадановіч, Глеб Лабадзенка, Сяргей Балахонаў, Яўген Карпаў, Сяргей Будкін, Павел Бераговіч.

Выніковы канцэрт «Заспявай 3.0» пройдзе 22 кастрычніка ў клубе «Coyote». На ім таксама будуць названыя пераможцы глядацкага галасавання, якое праводзілася на сайце Talaka.by. Акром сэтаў ад Pauline, Leibonik, трыа Нікановіч-Сацюк-Найдзёнаў у гэты вечар чакаецца выступ гурта Navi – пераможцаў леташняга конкурсу «Заспявай».

Набыць квіткі онлайн - bezkassira.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Концерт «Заспявай 3.0» в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.