24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Творчы вечар дуэта Наталля Нікіціна і Вольга Акуліч

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

11 чэрвеня 2014 года ў кнігарні “Галіяфы” адбудзецца творчы вечар дуэта Наталля Нікіціна і Вольга Акуліч. Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход вольны

Наталля Нікіціна – аўтар-выканаўца, піша песні па-руску і па-беларуску, прытрымліваецца традыцый класічнай бардаўскай песні.

Вольга Акуліч – аўтар-выканаўца, вакалістка рок-гурта “Верасень”, больш схіляецца да блюз-рокавага гучання.

Што аб’ядноўвае гэтых такіх розных аўтараў? Па-першае, даўняе сяброўства. А па-другое – цыкл песень, створаных супольна.

Такім чынам і атрымаўся дуэт:
Наталля Нікіціна (вакал, тэксты, музыка, гіталеле – шасціструнны аналаг укулеле), Вольга Акуліч (гітара). Упершыню дуэт выступіў на фестывалі ў Таліне (Эстонія), а цяпер вырашыў прадставіць сваю новую праграму мінскай публіцы. Апроч супольнай праграмы, Вольга Акуліч прадставіць таксама сваю новую “праграму без гурта” на рускай і беларускай мовах. 

Уваход вольны!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

     Уваход вольны 

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно