24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт Пятраса Вишняускаса (Литва)

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Канцэрт зоркі еўрапейскага джазу Пятраса Вішняўскага ў праектах – “Цішы Лабаноры” і “Няміга” ў Мінску.

Праект “Цішы Лабаноры” – музыка заснаваная на імправізацыі музыкантаў граючых на дудах паводле народных беларускі і літоўскіх матываў (Тодар Кашкурэвіч, Гвідас Кавера) і славутага джаз-саксафаніста Пятраса Вішняўскаса.

Праект заснаваны ў 2008 годзе, быў выпушчаны СД дыск, праект музыкі прэзентавалі на фестывалях “Каўнас-джаз”, “Менуа Юадарагіс”, у шматлікіх канцэртах у Літве.

“Няміга” – новы праект гурта “ЭССА” (Тодар Кашкурэвіч, Вольга Дзядовік-Кашкурэвіч). Рэалізуе кшталты існавання традыцыйнай музыкі ўва ўмовах сучаснага тэхнакратычнага горада. Мае ў сабе элементы “індастрыял” і “мінімалізму”. Праект будзе прэзентаваны з удзелам Пятраса Вішняўскаса і Гвідаса Каверы.

Няміга - старажытная рака ў Менску, што ўцякае ў раку Свіслач, у месцы, дзе знаходзіўся стары горад.
Вядомая са "слова аб паходзе Ігаравым". мае ў назове балцкае паходжанне. Літ.nemiega - "бязсонная". У дакументах 17-га ст. яшчэ ведалі балцкае паходжанне назвы ракі, перакладалі, як - "нясніка". Ёсць праўдападобная версія, што сучасны Мінск напачатку мог называцца Няміга. Гарадзішча велькае на рацэ Менка знаходзіцца за 20 км. ад цяперашняй сталіцы. Няміга рака шчэ да вайны цякла пасярэдзіне аднайменнай вуліцы. Мой тата яшчэ тое памятаў. Цяпер рака заключаная ў калектар, цячэ ў трубе пад зямлёй.

Андэграўнд!

Гурт "ЭССА" - гараджане. Культывуе традыцыю этнічнай музыкі ў вялікім горадзе. Няміга - сімвал нашае пракаветнай балцкай спадчыны. Яна загнаная ў трубу, але жыве, журчыць, гучыць... Нейдзе там глыбока... Але прабіваецца на паверхню падчас веснавых павадкаў.

Нашая музыка - не культываванне вёскі. Гэтта жыццё спрадвечнага духу ў жорсткім тэхнакратычным, варожым свеце. Спадзяемся, што і метротэхніка таксама зайграе нам па свойму полечкі і вальсы... 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 29 6490888
    +375 17 3286638

  • Стоимость билетов:

    150 000 - 250 000 руб.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно