24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Цикл концертов «Минская весна — 2014». Незабыўнае

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

22 красавіка ў Беларускай Дзяржаўнай філармоніі адбудзецца вялікі гала-канцэрт “Незабыўнае”, у якім прагучаць папулярныя песні буйнейшых майстроў песеннага жанру Уладзіміра Мулявіна і Ігара Лучанка. Творчы тандэм двух гэтых выбітных музыкантаў склаўся ў сярэдзіне 70-х, калі канцэртная дзейнасць ансмбля “Песняры” дасягнула свайго апагея. Менавіта “Песняры” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна далі жыццё такім песенным шэдэўрам, як “Александрына”, “Завушніцы”, “Чырвоная ружа”, “Добры вечар, дзяўчыначка”, “Ганулька”, “Алеся”, Зачарованая”, “Вераніка”, “Жураўлі на Палессе ляцяць”. Гэтыя і многія іншыя цудоўныя песні У. Мулявіна і І. Лучанка ўвайшлі ў залатую калекцыю нацыянальнай песеннай спадчыны. Самыя папулярныя і вядомыя мелодыі з рэпертуара “Песняроў” у канцэрце “Незабыўнае” праспяваюць удзельнік расійскага тэлепректа “Голас”, уладальнік гран-пры міжнародных фестываляў і конкурсаў Пётр Елфімаў і лідэр вядомай беларускай рок-групы “Yankey” Ян Жанчак. Артысты выступяць у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Казінца. У рэпертуары аркестра Жыновіча творы У. Мулявіна і І. Лучанка займаюць вядучыя месцы. Гэтаму калектыву належыць гонар аднаўлення з нябыту самага значнага твора У. Мулявіна – рок-оперы “Песня пра долю” і знакамітай рок-оперы І.Лучанка “Гусляр”, выкананне якіх стала сапраўднай падзеяй культурнага жыця Беларусі. У канцэрце “Незабыўнае” ў выкананні П. Елфімава, Я. Жанчака, а таксама салісткі Беларускага Дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Кацярыны Дзегцяровай прагучаць ўрыўкі з рок-оперы “Песня пра долю” паводле паэмы Я. Купалы “Адвечная песня”.

У канцэрце таксама прымуць удзел саліст Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча Андрэй Коласаў і жаночы вакальны гурт “Дыямант” пад кіраўніцтвам Наталлі Шэсцярэнь.

Вядучая канцэрта “Незабыўнае” – Вольга Брылон 

Тэлефоны для даведак: +375173315620; +375291503495. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
22 апреля 2014 в 11:38

Очень интересное мероприятие. Стоило бы сходить. Жаль, что из-за работы не получается.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно