Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Музычна—гістарычная фантазія «Шкатулка пані Шыманоўскай»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Инфолиния

+375 (17) 327-35-84 

13 мая канцэртная зала «Верхні Горад» (пл. Свабоды 23а) а 19-й гадзіне прадстаўляе музычна - гістарычную фантазію «Шкатулка пані Шыманоўскай»

ХІХ стагоддзе - гэта час баляў, вытанчаных манер і рамантыкі. Менавіта так сёння баччыцца нам 200-гадовае мінулае. А ўсё таму, што ў пачатку стагоддзя, у перыяд праўлення імператара Напалеона I, у Францыі паўстаў стыль ампір (ад фр. Empire style – «імперскі стыль»). Ён развіваўся на працягу трох першых дзесяцігоддзяў XIX стагоддзя, але пакінуў неабсяжную спадчыну: гэта і архітэктура высокага (позняга) класіцызму, акадэмічны жывапіс, французскія рамансы і лёгкія жаночыя сукенкі з высокай таліяй.

Людзей вабіць прыгажосць і урачыстасць, якой прасякнутая ўся эпоха Ампір. Але не менш за прыгажосць вабіць і сама гісторыя, магчымасць зазірнуць у мінулае, дакрануцца да таго, што аддзелена стагоддзямі, зразумець, пра што думалі людзі, якія жылі раней і адчуць дух таго часу! Далучыцца да займальнага падарожжа ў свет баляў, уланаў і свецкіх салонаў вас запрашаюць музычна-гістарычны праект «Doux Souvenir» і канцэртная зала «Верхні горад»!

Кожны чалавек ў глыбіні душы- рамантык. Кожную дзяўчыну, кабету прыцягвае эпоха баляў, прыгожых строяў, музычных салёнаў! Кожны хлопец, гледзячы на ўланаў у мундзірах верхам на кані, уяўляе сябе ўдзельнікам слаўных баталій!

Пры спалучэнні інструментальнага выканання віяланчэлі і фартэпіяна музыкі М.К.Агінскаага, В.Казлоўскага, Марыі Шыманоўскай , вакальных рамансаў, вершаў выбітных паэтаў таго часу І.Гётэ, Адама Міцкевіча і інш., і відовішнымі паланэзам і мазуркай, атрымалась музычна - гістарычная фантазія «Шкатулка пані Шыманоўскай».

Касса: +375 (17) 327-39-44, +375 (44) 577-39-24 (velcom).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы