Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт Государственного камерного хора РБ

Мероприятие в этом городе уже прошло

Инфолиния

+375 17 200 44 15
+375 17 200 56 32

Стоимость билетов

5,00 руб.

Жанр Камерная музыка, Хоровая музыка
Дата 22 июня 2017

“Глыбокае слуханне музыкі дазваляе нам выйсці за межы рэальнага часу” - Дж. Крэймер.

22 чэрвеня а 20-й гадзіне ў Чырвоным Касцёле Святых Сымона і Алены адбудзецца чарговы канцэрт з цыклу “Гравітацыі насуперак”. Канцэпцыя цыклу звязана з адметнай якасцю музыкі, якая вылучае яе сярод іншых мастацтв, – здольнасцю пакінуць межы рэальнага прастору і часу.

У канцэрце прагучаць шадэўры сусветнага музычнага мастацтва розных эпох у выкананні салістаў і хору.

Мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава.
Партыю аргану выконваюць Юры Габрусь і Варвара Царук.

На сённяшні дзень рэпертуар хору адрозніваецца надзвычайнай разнастайнасцю і шырынёй: старадаўняя беларуская музыка, духоўныя творы рускіх кампазітараў, буйныя сачыненні для хору і аркестру заходнееўрапейскіх класікаў, сучасная беларуская і замежная музыка, апрацоўкі народных песень і папулярнай музыкі.

За высокі прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё беларускай культуры 20 красавіка 2017 году Дзяржаўнаму камернаму хору была прысуджана званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”.
Вячэрнія канцэрты Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь ў Чырвоным касцёле – гэта заўсёды выдатныя музычныя падзеі. Праграмы канцэртаў прызначаны ўсім аматарам музычнага мастацтва. Урачыстае і ўзнеслае гучанне чалавечага голасу і “караля інструментаў” аргану ў асобай акустыцы касцёлу ніколі не пакідае абыякавымі слухачоў, находзячы шлях да кожнай душы.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы