3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Концерт Каси Камоцкой

Мероприятие в этом городе уже прошло

Инфолиния

+375 29 687 20 93

Стоимость билетов

100 000 (10,00) руб. (папярэдне)
150 000 (15,00) руб. (у дзень, пры наяўнасьці)

Жанр Бардовская песня, Рок
Дата 8 июля 2016

Кася Камоцкая падтрымае фіналістаў «Заспявай 3.0»

8 ліпеня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 свае найлепшыя песні сыграе першая беларуская рок-князёўна Кася Камоцкая. Разам зь ёй у канцэрце возьмуць удзел фіналісты конкурсу «Заспявай 3.0» – гурты «Сон-трава», Bar Akaryna і Pauline.

З моманту спынення дзейнасці гурту «Новае Неба» Кася Камоцкая зрэдчас выходзіць на сцэну. Яна занялася кінадакументалістыкай і спявае толькі для сяброў. Выключэнні робяцца раз на некалькі год. Сёлета спявачка вырашыла падтрымаць фіналістаў конкурсу «Заспявай 3.0». Яна выступіць разам з гітарыстам Сяргеем Скуратам. Адмыслова да гэтай падзеі Tuzin.fm склаў топ-12 найлепшых песень у выкананні першай беларускай рок-князёўны. Некаторыя з іх абавязкова прагучаць на канцэрце ў дворыку плошчы Свабоды 8 ліпеня.

Адкрые канцэрт паўгадзінным сэтам спявачка Pauline. Яна брала ўжо ўдзел у конкурсе «Заспявай» летась і была адзначаная адмысловым прызам журы. Сёлета Паліна Цімохіна падала ў намінацыю «Спяваная паэзія» песню на верш Ірыны Багдановіч, якая трапіла ў лік фіналістаў конкурсу. У лік найлепшых яе ўключылі лідар гурту «Палац» Алег Хаменка і рэдактар Tut.by Яўген Карпаў. У выпадку перамогі ў конкурсе, Паўліна збіраецца патраціць прызавыя грошы на запіс песень для свайго дэбютнага альбома.

Яшчэ адзін прэтэндэнт на перамогу ў намінацыі «Спяваная паэзія» – гурт «Сон-трава» таксама выступіць у гэты вечар з паўгадзінным сэтам. Яны паклалі на музыку верш Насты Кудасавай «Горадзе наш», якую высока ацаніла журы «Засьпявай 3.0». У ліку фаварытаў гэты твор называюць Ганна Янкута і Сяргей Пукст. «У песні распавядаецца пра нейкую абмежаваную прастору, у якой як быццам бы ўсе павінны быць шчаслівымі, але вось гэтая гарадская закрытасць людзей, адасобленасць вымушае іх пакутаваць», – кажа спявачка Кацярына Гузоўская-Гара. Яна мае далейшыя планы да гэтага твору – дадаць у яе рытм-секцыю, бэк-вакалы, а і ў ідэале – аркестр Бабарыкіна. «Але на тое наўрад ці хопіць і прызавых грошай», – смяецца Кацярына.

Яшчэ адным выступоўцам у гэты вечар будзе фіналіст у намінацыі «Замежны пераклад» – гурт Bar Akaryna. Музыкі граюць у стылях фолк/рок/блюз/кантры, а іх рэпертуар складаецца як з аўтарскіх твораў, так і пераспеваў на беларускай твораў Барыса Грэбеншчыкова, Боба Дылана, Віктара Цоя. Для «Заспявай 3.0» яны пераклалі песню Піта Сігера «Where have all the flowers gone?» («Дзе кветкі ўсе»), які вылучылі сярод найлепшых у сваіх рэйтынгах журы Глеб Лабадзенка і Ўладзь Лянкевіч.

Весці канцэрт «Заспявай 3.0» будзе Алег Хаменка. У продажы толькі 50 квіткоў.

За ўсіх фіналістаў конкурсу можна таксама прагаласаваць на сайце Talaka.by, дзе ідзе вызначэнне найлепшага па меркаванню народнага журы.

Замовіць квіткі онлайн.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Концерт Каси Камоцкой в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.