24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Пит Павлов и фолк-проект PAPARAĊ

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

2 октября, среда
Юла, Сурганова, 26
Начало: 19.00
"Своя среда" представляет: Пит Павлов и фолк-проект PAPARAĊ

Капэла PAPARAĊ – гэта новы, сучасны падыход да старажытнае этнічнае беларускае музыкі.
Прынцыповае адрозненьне гурту ад іншых беларускіх фальклёрных калектываў – у падыходзе да аранжаваньняў і тэкстаў. Гучаньне PAPARAĊ набліжаецца  да сучасных узораў сусьветнае папулярнае музыкі і, як вынік, значна пашыраецца кола слухачоў. Новы, не ўласьцівы іншым, адрозны ад агульнапрынятага падыход – гэта вынік шматгадовае працы, вандровак, мэтанакіраваных дасьледаваньняў, аналізу незьлічонае колькасьці канцэртаў і запісаў сусьветных узораў акустычнае музыкі. Найбольш вядомыя зь іх: Sting, Goran Bregovich, Tom Ze, Robert Fripp, Adrian Belew....

овы падыход да аранжаваньня – гэта стварэньне моцнае рытмічнае асновы нават у ціхіх, лірычных песьнях. З гэтай мэтай гучыць вялікі вясельны бубен з талеркай уверсе і турэцка-эгіпэцкая дарбука. Апрача таго можна пачуць шэйкэры, тамбурыны, капыты, талеркі. Адмыслова для праекту была адноўленая пазабытая на Беларусі вытворчасьць “музычных” керамічных глякаў. Было створана колькі інструмэнтаў, адзін зь якіх можна пачуць у песьнях, а рэшта выкарыстоўваецца іншымі беларускімі гуртамі. Сярод іншых цікавых інструмэнтаў -- шархуны. Гэта традыцыйныя беларускія званочкі, якія раней чапляліваліся на каня. Іхнае гучаньне ёсьць непаўторным і дадае некаторым песьням гумарыстычнае адценьне. У некаторых песьнях рытм падкрэсьліваецца варганам. Функцыю басу выконвае туба, у арсэнале гурту прысутнічае і труба, кантрапункты граюцца на пузоне. У моцных песьнях можна пачуць нетрадыцыйнае для беларускае музыкі рытмовае гучаньне домры. Гарманічную функцыю выконваюць беларускія цымбалы і акустычная гітара. Непаўторны беларускі калярыт ствараецца пры дапамозе дуды, колавае леры, жалейкі, разнастайных дудак, акарынаў і пішчыкаў. У некаторых песьнях выкарыстаны віялянчэль і скрыпка.

Капэля PAPARAĊ шмат гастралюе ў Беларусі, у тым ліку на галоўных пляцоўках сталіцы, брала ўдзел у шматлікіх фэстывалях, а таксама па-за мяжой. Калектыў выступаў у Польшчы, Летуве, Нямеччыне, Даніі.

Склад капэлі:
Піт Паўлаў – сьпевы, домра, гітара, пэркусія. Заснавальнік гурту, адзін з найвядомейшых беларускіх рок- і фольк-музыкаў – гітарыст гуртоў N.R.M., GARADzKIJA, Kriwi.

Яраш Малішэўскі – лера, дуда, жалейкі, акарыны, пішчыкі, чароткі, варганы, дудкі, сьпеў. Музыка, гісторык, літаратар. Апроч удзелу ў Рete-Рaff – сольны выканаўца, а таксама супрацоўнічае з рознымі гуртамі.

Алезіс Дземідовіч – пэркусія: вясельны бубен, дарбука, гляк, шархуны, капыты, талеркі, шэйкер. Вядомы як бубнач гуртоў N.R.M і GARADzKIJA

Алеся Шагун – цымбалы.

Стоимость программы: 60.000 руб.
Информация и бронирование мест: 6 108 109 (velcom)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  
 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно