У дзень горада Мiнска Музычны Дом «Класiка» запрашае Вас апынуцца ў былой сядзiбе Юрыя Кабылiнскага, старшынi мiнскага дваранскага сходу, на урачыстым прыёме яго нашчадка. Музыка, песнi i танцы нашае шляхты 19 стагоддзя - менавiта ўсё гэта будзе чакаць Вас на святочным праменадзе. Разам з ганаровымi гасцямi Дома Кабылiнскага Вы пройдзеце паланэзам, станьчыце жартоўны вальс, пабачыце цiкавы танец масонаў, а таксама пачуеце арыi i рамансы М.К. Агiнскага, С. Манюшкi i Я.Д. Голанда.
У мерапрыемстве прымуць удзел музыканты старадаўняй музыкi «Кантабiле, Iрына Лой (сапрана), Дзмiтры Капiлаў (бас) i артысты праекта «Эпоха князя Мiхала Клеофаса».
Дрэс-код святочны
Пачатак у 17:30
Кошт квiткоў - 10 000 руб.
Тэл: (017)3212430
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by.
Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!