24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Арганны канцэрт

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

АРХІКАТЭДРАЛЬНЫ КАСЦЁЛ ІМЯ НАСВЯЦЕЙШАЙ МАРЫІ ПАННЫ
(Мінск, пл. Свабоды 9)
24 жніўня
Пачатак
у 19.30
АРГАННЫ КАНЦЭРТ «Бах і не толькі...»

у выкананні:
Агнешкі Рыбак (Варшава)

Агнешка Рыбак скончыла Акадэмію музыкі імя. Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве па класе аргана прафесара Йоахіма Грубіха. Свае ўменні ўдасканальвала на майстар-класах у Варшаве і Каменю-Паморскім у Польшчы, а таксама ў г. Сора (Данія) і Альп д'Юэз (Францыя). Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у Польшчы і за мяжой. Шматразова выступала ў Архікатэдры ў Варшаве, выконвала сольныя арганныя канцэрты ў Рыме і Гамбургу. У 2009, 2010 і 2011 гадах адбыўся канцэртны тур арганісткі па Злучаных Штатах Амерыкі. У цяперашні час Агнешка Рыбак з’яўляецца выкладчыкам Папскага факультэта тэалогіі ў Варшаве. Яна была членам журы шматлікіх конкурсаў для касцёльных хораў. Працавала таксама ў якасці акампаніятара з салістамі (напрыклад, Марцінам Уілам з Гамбургскага опернага тэатра), хорамі і аркестрамі. З’яўляецца аўтарам апрацовак для аргана: Папская Горная Сюіта, Сюіта Варшаўскага паўстання 1944, Лістападаўская балада 1918. Агнешка Рыбак запісала CD- дыск і DVD-дыск арганнай музыкі – Сюіта Варшаўскага паўстання 1944.

У праграме канцэрта:
M.A. Charpentier Te Deum (Preludio)
P. Grinholc Toccata Świętolipska
J.S. Bach Toccata i Fuga d-moll,
Preludium Chorałowe „Liebster Jesu wir sind hier”
Preludium Chorałowe „In dir ist Freude”
- Preludium Chorałowe „Ich ruf zu dir, Herr Jesu Christ”
J. Podbielski Preludium
Anonymus z Klasztoru SS. Klarysek
w Starym Sączu Aria F-dur
Mikołaj z Krakowa Hayducki
L.Boellmann Suita Gotycka op.25

Вядучы канцэрта Януш Пятроўскі

Вольны ўваход

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно