24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Live Improvisation Sound

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Сябры! 15 жніўня, у чацвер, у нашым бары будзем знаёміць вас з новым музычным праектам Live Improvisation Sound і яго салістам, выканаўцам Stan, які падчас выканання сінтэзуе розныя стылі, музычныя інструменты і вакал.

Прывабнай асаблівасцю праекта з'яўляецца тое, што ўся музыка складацца ў працэсе выканання. Гэта свайго роду музычны імпрэсіянізм, галоўнай задачай якога з'яўляецца яркая перадача настрою і атмасферы.

Сам жа выканаўца характарызуе сваю музыку як High-Tech Sound Entertainement. Гэта зусім наватарскі жанр і ахоплівае ён шырокі спектр сучасных музычных напрамкаў, такіх як chillout, minimal, dubstep, drum'n'bass, house і іншыя. Часцей за ўсё гэтыя стылі даволі моцна адрозніваюцца адзін ад аднаго, аднак музыка цудоўна аб'ядноўвае іх у вельмі гарманічных і лёгкіх кампазіцыях. Яго музыка можа быць імпульсіўнай і жыццесцвярджальнай, у той жа час яна можа быць меладычнай і меланхалічнай.

Іншымі словамі, Live Improvisation Sound - гэта сакавіты музычны кактэйль, які заўсёды прыходзіцца па густу, і кожны новы раз не падобны на папярэдні.

А пачнем мы, як заўсёды, у 20.00. Чакаем!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно