24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Без той песни я жить не могу

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Беларуская дзяржаўная філармонія
Малая зала імя Р.Шырмы
(пр. Незалежнасці, 50)
24 верасня 2013 года

“Без той песні я жыць не магу…”
Літаратурна–музычная праграма паводле твораў паэта-песенніка Адама Русака
Выканаўца – Зінаіда Феакцістава мастацкае слова

Шаноўныя аматары высокага мастацтва!

24 верасня а 19 гадзіне малая зала Белдзяржфілармоніі зноў адчыніць свае дзверы каб запрасіць вас на прэм’еру канцэрта-вечарыны пад назвай “Без той песні я жыць не магу…”. Прыхільнікі творчасці паэта і музыканта Адама Русака здагадаліся, што гэта радок з песні Марыны з кінафільма “Гадзіннік спыніўся апоўначы”.

Аўтар праекта і выканаўца - вядомая артыстка-чытальніца , якая штогод рыхтуе ўсе новыя і новыя праграмы паводле твораў беларускіх літаратараў, лаўрэат нацыянальнага і Усесаюзнага конкурсаў артыстаў эстрады Зінаіда Феакцістава-Каладзяжная. У выкананні гэтай таленавітай актрысы, майстра сатыры і гумару прагучаць і простая, шчырая лірыка, і гераічныя радкі, і яскравыя жарты ды перасмешкі.

У канцэрце таксама прымуць удзел салісты Святлана Старадзетка (сапрана), Кірыл Старасценка (тэнар), Сяргей Вайніцкі (фартэпіяна). У іх выкананні прагучаць папулярныя песні на вершы Адама Русака кампазітараў Юрыя Семенякі, Уладзіміра Алоўнікава, Ігара Лучанка, Ісаака Любана, Нестара Сакалоўскага, Ніны Сакаловай.

Усіх, хто любіць сваю зямлю, сваю айчыну, хто шануе родную матчыну мову, хто неабыякавы да таленту гасціннага, шчырага чалавека, музыканта і паэта, уладальніка шматлікіх дзяржаўных узнагарод, сапраўднага сына беларускай зямлі Адама Русака запрашаем ў Белдзяржфілармонію 24 верасня.
 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  
 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно