24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Святочны збор абрыкосавага ураджаю

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Штармавое папярэджанне: 16-га ліпеня ў Мінску пройдзе абрыкосавы град.

Сапраўды, абрыкосы накрыюць усіх, хто прыйдзе ў клуб "Графіці" 16 ліпеня. Незвычайная стыхія разгуляецца з нагоды выхаду альбома Рамана Абрамчука "Мая сакральная геаграфія", дзе песня пра містычны Абрыкос з'яўляецца галоўнай (слухаць альбом можна тут: http://ramanabramchuk.kroogi.com/ru/download/2972087-Maya-sakralnaya-geagrafiya.html)

Разам з Р. Абрамчуком арашаць зямлю абрыкосамі будуць такія знаныя мэтры мінскай падпольнай гаспадаркі як Віктар Сямашка (чароўны кларнет), Раман Яраш (спевы і медытацыя), Ігар Адасік (планетарная перкусія), Антон Рудак (гангста-вершы) і іншыя садоўнікі і аграномы. Гледачам прапануецца пачэсная роля збіральнікаў абрыкосавага ўраджаю.

Раман Абрамчук - малады аўтар-выканавец, які вось ужо напрацягу некалькіх гадоў стала не ўваходзіць у лік найбольш знакамітых артыстаў нашай краіны, пастаянна не гучыць на радыёстанцыях сталіцы, цвёрда замацаваўся па-за спісамі ўсіх хіт-парадаў, упэўнена пралятае на найбольш прэстыжных конкурсах і фестывалях. "Ну і х..р з ім", - каментуе гэтую сітуацыю Раман, - "абы абрыкосы квітнелі і Песня гучала!". Што за містычныя абрыкосы знаходзяцца ў кішэнях артыста і яго таварышаў, і што за песня гучыць у яго галаве - даведаецца той, хто не збаіцца стыхіі і прыйдзе ў самы яе эпіцэнтр. Такім чынам, яшчэ раз: 16 ліпеня, аўторак, клуб Графіці, 19-00.

А пакуль усе рыхтуюцца тут:
http://vk.com/im#/event54847137
http://www.facebook.com/#!/events/1385173555028888/
 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно