24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт Алеся Камоцкага

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание
29 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы аўтар і выканаўца ўласных песень Алесь Камоцкінарэшце выканае даўнюю абяцанку і прадставіць новую порцыю сваіх пераспеваў. Праграма стане лагічным працягам яго «Бацькоўскай кружэлкі», выдадзенай у 2008 годзе. Альбом стаў адным з самых паспяховых у гісторыі беларускай дыскаграфіі: пераствораныя Алесем Камоцкім папулярныя за савецкім часам песні літаральна разляцеліся шматтысячным тыражом. На змену «Старому клёну», «Утомленному солнцу» і «Одинокой гармони» прыйшлі «Сиреневый туман», «Рио-рита», «Увяли розы» і многія іншыя шлягеры мінулага стагоддзя, якія Алесь Камоцкі і выканае 29 лістапада. Акрамя ўсяго, у канцэрце таксама прагучаць пераспевы ірландскіх народных балад. Над аранжыроўкамі згаданых песень працуе Юрый Хілавец.
 
Алесь Камоцкі – аўтар першага ў гісторыі беларускай бардаўскай песні альбома, паэт, філосаф, кампазітар і выканаўца. Нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У сярэдзіне 80-х выступаў у якасці саксафаніста ў складзе групы “Блізняты”, пазней – «Zartipo». У другой палове 80-х пачаў выступаць як выканаўца ўласных беларускамоўных песень і песень на вершы вядомых паэтаў. У сярэдзіне 1990-х разам з Багданам Сіманенкам стварыў фестываль «Бардаўская восень», якім займаўся цягам 15 гадоў. На творчым рахунку аўтара – больш за 10 паэтычных зборнікаў, 12 музычных альбомаў, шматлікія супольныя праекты і дзясяткі аўтарскіх канцэртных праграм.
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

    12,00 руб.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно