3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Чэрвеньскія «Маразы»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Классика

12 чэрвеня 2013 года
Вялікая зала

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў

лаўрэаты міжнародных конкурсаў
Слава Мароз скрыпка Расія
Даша Мароз фартэпіяна

ХVІІІ ст. Ё.Гайдн Канцэрт для скрыпкі і клавіра з аркестрам
ХІХ ст. П.І.Чайкоўскі "Поры года"
ХХст. А. Шнітке Саната № 1 для скрыпкі з аркестрам
ХХІст. Л. Сімаковіч "Сярод зімы абрыс Шапэна" для клавесіна, фартэпіяна і струннага аркестра

НАБЛІЖАЮЦЦА ЧЭРВЕНЬСКІЯ “МАРАЗЫ”!!!

Змена “надвор’я” прадбачыцца на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі. Яно абяцае быць ясным, таленавітым, абаяльным і агністым, не пазбаўленым сонечнай прамяністасці, віхурнай імпэтнасці і чэрвеньскай гарачыні.

Разам з надвор’ем будуць мяняцца стагоддзі…

 ХVІІІ стагоддзе прапануе сустрэчу з венскім класіцызмам у асобе мудрага і іранічнага Ёзэфа Гайдна, які здолеў, мяняючы свой светапогляд, змяніць светапогляд эпохі: “Бог не будзе крыўдаваць на мяне з прычыны таго, што я ўслаўляю Яго ў новым, светлым і ясным стылі”…

ХІХ-ае стагоддзе загучыць летам, вясною і сцюдзёнымі вечарамі ў цыкле п’ес “Поры года” П.І.Чайкоўскага…

ХХ-е стагоддзе падорыць сустрэчу з Альфрэдам Шнітке — з музыкай абвостранага сэнсу…

ХХІ-ае стагоддзе прапануе самы “зімовы” твор беларускага кампазітара “Сярод зімы абрыс Шапэна” Ларысы Сімаковіч

Канцэртная праграма “ЧЭРВЕНЬСКІЯ “МАРАЗЫ” Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова не аднойчы здзівіць сваёй парадаксальнасцю і нестандартнасцю.

Лаўрэаты міжнародных конкурсаў Даша Мароз (Беларусь) і Слава Мароз (Расія) уразяць экспрэсіяй, талентам, сцэнічнай абаяльнасцю і прафесійнай годнасцю.

Канцэрт адбудзецца 12 чэрвеня на сцэне Вялікай залы Белддзяржфілармоніі а 19 гадзіне.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Чэрвеньскія «Маразы» в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.