24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Государственный камерный оркестр РБ: Восходящие звёзды

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, адсвяткаваўшы зімой сваё 45-годдзе, у чаканні вясны рэалізуе праект “МУЗЫЧНЫЯ САДЫ КРАІНЫ БЕЛАРУСЬ” па мястэчках Гомельскай і Магілёўскай вобласцях. Бліжэйшы канцэрт у сталіцы — 21.05.2013 — праграма цыкла “УЗЫХОДЗЯЧЫЯ ЗОРКІ”. На сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора, заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова і маладыя таленавітыя салісты-інструменталістамі: лаўрэаты міжнародных конкурсаў Антон Маісеенка (кларнет, Беларусь), Юліяна Падалка (флейта, Расія).

Хто аўтар музыкі да мультфільма “Вінні-Пух”?

Д.Шастаковіч сваёй рукой падпісаў гэтаму чалавеку прысвячэнне свайго 10-ага квартэта. Д.Шастаковіч сваёй рукой пісаў ліст-прашэнне Лаўрэнцію Берыю аб вызваленні гэтага чалавека з Бутырскай турмы. З усіх савецкіх кампазітараў сталінскага часу толькі яму аднаму выпала доля патрапіць за краты. Ягоны фенаменальны піянізм быў роўны рыхтараўскаму і аднойчы стаў адэкватнай заменай Святаславу Рыхтару пры выкананні прэм’ернага твора Д.Шастаковіча ў ансамблі з Давідам Ойстрахам, Мсціславам Растраповічам і Галінай Вішнеўскай…

У 1939 годзе яго, хударлявага 19-гадовага юнака з рудой чупрынай на галаве, сустрэў перадваенны Мінск, які толькі што памяняў сваю назву, пражыўшы дзевяць стагоддзяў Менскам. Здолеўшы збегчы з акупаванай Варшавы, дзе засталася і загінула ўся яго сям’я, ён вырашае застацца ў Мінску і паступае ў Беларускую кансерваторыю. Самыя раннія опусы былі напісаны ў класе кампазіцыі прафесара В.А. Залатарова. Творчыя дасягненні мінскага перыяду — Сімфанічная паэма, Другі квартэт, фартэпіянныя п’есы. У Маскву прыехаў з рэпутацыяй “цікавага кампазітара” і адразу трапіў у кампазітарскае асяроддзе. Стаў найбліжэйшым сябрам Д.Шастаковіча.

Яго музыку да кінафільмаў і мультфільмаў, а іх больш за 60, ведалі і любілі сучаснікі, ведаюць і любяць зараз, часта не здагадваючыся пра імя кампазітара: “Укротительница тигров”, “Летят журавли”, “Последний дюйм”, “Афоня”, “Каникулы Бонифация”, “Винни-Пух”… А яшчэ 26 сімфоній, балет, оперы, канцэрты… Імя кампазітара — Мечыслаў Вайнберг.

Флейта – адзін з любімых кампазітарам інструмент. Кожны народжаны твор М.Вайнберга — гэта зварот да людзей, за кожнай музычнай канцэпцыяй – чалавек. Галоўная якасць ягонай музыкі — лірычнасць і кожны раз — гэта створаны музычны свет, поўны святла. Свет той непарушны, нягледзячы ні на што. Для флейты напісаны два канцэрты. Адзін з іх, першы, напісаны ў 1962 годзе гучыць у канцэрце цыкла “Узыходзячыя зоркі” 21.05 на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі ў выкананні Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора, заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова. Салістка — лаўрэат міжнародных конкурсаў Юліяна Падалка (флейта, Расія).

Юліяна Падалка пачала свой “флейтавы шлях” з васьмі гадоў у дзіцячай музычнай школе роднага горада Братска Іркуцкай вобласці. У 11 гадоў яна была ўзнагароджана прэміяй “Срэбраны Шчаўкунок” і адзначана конкурсным журы, якое ўзначальваў Яўген Бушкоў. Яе талент песціўся і развіваўся ў Цэнтральнай музычнай школе пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага. Зараз ёй 17 год. Яна пераможца шматлікіх конкурсаў, на якіх ярка праяўляецца яе тэхнічнае майстэрства. Знаўцы адзначаюць яе незвычайную тэхніку дыхання і невытлумачальную палётнасць гуку.

Антон Маісеенка — малады беларускі музыкант — стыпендыят Міжнародных дабрачынных фондаў Уладзіміра Співакова і Мсціслава Растраповіча.

Антон нарадзіўся ў 1992 годзе ў Мінску. На кларнеце пачаў граць з 10 гадоў у Рэспубліканскім каледжы пры Беларускай акадэміі музыкі. Навучаўся ў Цэнтральнай музычнай школе пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага, а сёння Антон — студэнт вышэйназванай кансерваторыі. Таленавіты кларнетыст вядзе актыўнае канцэртавае жыццё як саліст, аркестрант і ўдзельнік камерных ансамбляў сваёй краіны і краінах Еўропы.

Антон шмат канцэртуе з Дзяржаўным камерным аркестрам Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным сімфанічным аркестры, Маскоўскім сімфанічным аркестры пад кіраўніцтвам Д.Арлова, Каўнаскім сімфанічным аркестрам Літвы).

Яго кларнет чулі ў канцэртных залах Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Францыі, Бельгіі, Іспаніі. Знакавым і запамінальным стаў удзел у канцэрце “Падарунак Нью-Ёрку” на знакамітай сцэне Карнэгі-хола ў 2012г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно