Gwein Forod Metal Fest
Место проведения: Минск, Rocker Bar (Толбухина, 4)
Дата и время начала: 26.04.2013 (19:00)
Цена: 40.000 р. (на входе)
FORODWAITH - адзін зь лідэраў метал-сцэны Беларусі ў напрамку melodic death metal, раней вядомы пад шыльдай MINAS MORGUL. У актыве гурта выступы на буйных фестывалях, як беларускіх, так і замежных.
У 2012 годзе Forodwaith выпускае альбом, майстарынг якогда быў зроблены ў Фінляндыі на студыі Finnvox, вядомай па працы з такімі камандамі, як Nightwish, Eluveitie, Moonspell ды многімі іншымі. Альбом атрымаў назву «Nirnaeth Arnediad», створаны пад уплывам творчасьці прафесара Толкіна, у ім закранутыя тэмы фэнтэзійнага сьвету, скандынаўскі гераічны эпас. Адметныя ўласьцівасьці - агрэсіўныя высокатэхнічныя гітарныя сола, атмасферныя клавішныя элементы, а таксама прысутнасьць эльфійскіх моваў Сіндарын і Квэнья ў лірыцы песень.
26 сакавіка 2013 у Менску Forodwaith прэзентуе альбом «Nirnaeth Arnediad» у рамках імпрэзы пад назвай GWEIN FOROD.
У канцэрце таксама прымуць удзел наступныя беларускія гурты:
Omut (Folk Metal/Драгічын-Менск) - удзельнік шматлікіх буйных фестываляў, прадстаўнік Беларусі на Metal Heads Mission 2012
Riverdale (Melodic Death Metal/Менск) - пасьпяховыя старажылы беларускае метал-сцэны
Axanit (Sympho Death Metal/Новалукомль) - праект музыкаў гурта Deathsaint.
Такім чынам:
FORODWAITH vk.com/forodwaith
Omut vk.com/omut_band
Riverdale vk.com/riverdale_minsk
Axanit vk.com/axanit
Акрамя таго, будзе ўсталяваная кропка боды-арту, дзе бескаштоўна можна будзе атрымаць прафесійны малюнак на любы густ па жаданьні!