3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking camera car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Концерт гурта Рада

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость билетов
Бесплатно
Жанр Презентация, Фолк
Дата 19 мая 2016

19 мая ў 18.30 у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя новага альбома «Мне ня спіцца» гурта «Рада».

Фольк-гурт традыцыйнага мужчынскага спеву «Рада» нарадзіўся ў 2006 годзе.
Сучасны склад гурта: мастацкі кіраўнік-кандыдат мастацтвазнаўства Святлана Буцкая, Алег Лук’янцаў, Аляксандр Жукоўскі, Васіль Мардачоў.

«Мы прадстаўляем наш трэці альбом “Мне ня спіцца”, які падсумоўвае творчы шлях гурта за апошнія тры гады. У дыск у асноўным увайшлі песні, сабраныя ўдзельнікамі гурта пад час уласных фальклорных экспедыцый па Заходнім і Усходнім Палессі і Падняпроўі. Каб перадаць дух і атмасферу аўтэнтычнасці, запісы аздоблены фрагментамі размоў з носьбітамі, зробленнымі пад час экспедыцый.

У час калі новыя рэчы, кнігі, музычныя хіты нараджаюцца і знікаюць за лічаныя месяцы, мы маем шчасце дакрануцца да шэдэўраў народнай творчасці, якія прайшлі выпрабаванне стагоддзямі. Дадзены дыск з’яўляецца працягам нашай дзейнасці па папулярызацыі традыцыйнай беларускай культуры і спробай дэманстрацыі яе актуальнасці і еднасці з сучасным гарадскім жыццём».

Запіс дыска зроблены Яраславам Кордачуком у Музеі беларускай культуры
г. Гайнаўка, Польшча.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы