24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Прэзентацыя альбома «Караблі» гурта «Верасень»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Прэзентацыя альбома «Караблі» гурта «Верасень»

31 сакавіка 2013 (нядзеля)
Паб-клуб «Графіці»
(зав. Калініна, 16)
19.00

Гурт «Верасень» (інтэлектуальны рок, Мінск)
Гурт «Вочы» (фолк-ф’южн, Гродна)
Спецыяльны госць -- Дзіяна Балыка

У нядзелю, 31 сакавіка, у паб-клубе «Графіці» адбудзецца прэзентацыя альбома «Караблі» гурта «Верасень», які вызначае свой стыль як інтэлектуальны рок, але працягвае эксперыментаваць з музычным кантэкстам. У канцэрце таксама прымае ўдзел гарадзенская фолк-ф’южн каманда «Вочы».
 
У альбом «Караблі» ўвайшло 9 асноўных музычных запісаў і саўндтрэк, створаны для кароткаметражнай камедыйнай стужкі «Вяселля не будзе» (рэж. Вольга Акуліч па сцэнарыю Дзіяны Балыка).

Наведвальнікі змогуць ацаніць новае гучанне песень «Сцеражыся!», «Страла», «Смутак» і іншых, пачуць паўнавартаснае жывое выкананне нядаўна прэзентаваных онлайн трэкаў «Караблі», «Халодны блюз», а таксама дазнацца, якое значэнне для альбома мае карціна ўкраінскага мастака Дзмітрыя Смаўзюка.

На прэзентацыі гледачоў чакае эксклюзіўны паказ стужкі «Вяселля не будзе» (працягласць – 30 хвілін) і сустрэча з драматургам і паэткай Дзіянай Балыка.

Папярэдне пазнаёміцца з гуртамі можна на іх старонках у сацыяльных сетках –
http://vk.com/werasen_band і  http://vk.com/club49207756.

Тэл. для даведак  +375 (29) 638-4444, +375 (33) 638-4444 (інфалінія паб-клуба Графіці),

Кошт: 40.000 папярэдне, 50.000 у дзень канцэрта.

Замова квіткоў па тэл. + 375 29 640 09 38 (velcom), +375 33 360 60 29 (МТС)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
01 апреля 2013 в 08:24

Спасибо Ольге и ее коллективу за прекрасный вечер в клубе "Граффити" !!!

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно