24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Ноч беларускай літаратуры

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

22 лютага 2013 года а 19-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у «Ночы беларускай літаратуры», прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Адмысловая літаратурная кавярня падорыць кожнаму аматару сапраўднага мастацтва магчымасць адчуць смак беларускага слова, наталіцца мілагучнасцю аўтарскай песні.

Імпрэза пройдзе ў фармаце свабоднага мікрафона. Гэтым вечарам наведвальнікі музея змогуць не толькі пазнаёміцца з творчасцю сучасных беларускіх літаратараў, але і прадставіць на суд аўдыторыі свае творы.

Падчас «Ночы беларускай літаратуры» прагучаць творы маладых літаратараў суполкі «Літаратурнае прадмесце» пад кіраўніцтвам Людмілы Рублеўскай, удзельнікаў паэтычнага гуртка «Альтанка» пад кіраўніцтвам Ірыны Багдановіч, аўтараў  часопіса «Маладосць», лаўрэатаў конкурсу аўтарскай песні Сяргея Башлыкевіча, гуртоў «Нельга забыць» і «аРБа».

Адчуйце ўтульную атмасферу літаратурнай кавярні за кубачкам гарбаты! Падарыце адзін аднаму добры настрой зімовым вечарам!

Уваход: 6 000 руб.
P.S. Для наведвальнікаў са сваім салодкім пачастункам уваход вольны.

Чакаем усіх жадаючых па адрасе: вул. Янкі Купалы, 4, г. Мінск.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно