24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Вечарына Валянціна

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

12 лютага, напярэдадні Дня ўсіх закаханых, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у музычна-забаўляльнай імпрэзе
 
«Вечарына Валянціна»

Вось і падыходзіць сярэдзіна зімы, а разам з ёй набліжаецца і дата 14 лютага. У гэты дзень закаханыя ўсяго свету дораць адзін аднаму невялікія падарункі, якія сімвалізуюць каханне і далікатныя пачуцці. Але, пагадзіцеся, бывае так цяжка здзівіць і парадаваць адначасова. Загадкавы і напоўнены пяшчотай ды натхненнем куточак беларускай сталіцы – дом-музей славутага песняра Якуба Коласа – шчыра запрашае ўсіх ахвочых далучыцца да святкавання Дня ўсіх закаханых. Чароўная атмасфера Дома Коласа, незвычайныя сюрпрызы, якія Вас чакаюць, дазволяць Вам і Вашай палавінцы адчуць магічную сілу сапраўднага Пачуцця!!!

Вашай увазе прапануецца:
іранічна-рамантычнае «валянцінаўскае» выступленне студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў з культурнай праграмай да Дня ўсіх закаханых «Зорка кахання»
музыка «з глыбіні душы» ад фолк-рок гурта «Alta mente» і Кацярыны Ваданосавай
святочная варажба на лёс і каханне
магічны рытуал запісу свайго запаветнага жадання за сталом Якуба Коласа чарніламі і пяром паэта
бясплатная фотасесія для ўсіх жадаючых з удзелам прафесійнага фатографа ў інтэр’ерах мемарыяльнай часткі музея
эксклюзіўныя вырабы-падарункі ад майстроў hand-made
«Напой любові» і печыва для ўсіх жадаючых

Ласкава запрашаем!!!

Адрас: вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-17-02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно