24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Бульфэст-international

Описание

Першы дзень вясны – у цудоўнай кампаніі! Бульфэст-international -  вялікі канцэрт. Самае цікавае, самае яскравае і класнае ад праекту «Бульфэст» –
1 сакавіка, клуб «РэПаблік».

У вялікім канцэрце для вас граюць:

«PUSTKI» (Польшча)
PUSTKI - абвешчаны крытыкамі адным з найбольш амбіцыёзных і арыгінальных гуртоў на польскім музычным рынку. Прадстаўлялі маладую музычную культуру Польшчы ў Амерыцы, удельнічаюць у шматлікіх фестывалях па ўсім свеце, пішуць для кіно і тэатра. Іх музыка ўзнікае па-за кан’юнктурай, з-за неабходнасці тварэння, верагодна таму канцэрты гурта па ўсім свеце публіка прымае з вялікім энтузіазмам.

У Мінску музыканты пазнаёмяць беларускіх меламанаў з найлепшымі сваімі хітамі, а таксама з новымі, яшчэ не пачутымі нават у Польшчы кампазіцыямі.

«KilFil» (Масква, Україна, Беларусь)

 KilFil – новы ўнікальны яскравы праект, што ўвабраў ў сябе беларускую шчырасць, украінскі драйв, маскоўскі размах і разуменне тэндэнцый. Музыкі ўпэўненыя ў сабе і разумеюць, чаго жадаюць: - «Мы робім шмат. Вядома, асноўным нашым полем дзейнасці ёсць і застанецца музыка, але мы жадаем закрануць розныя кірункі мастацтва, і ў масавым сэнсе прапанаваць публіцы альтэрнатыву «пластыкавай культуры», зрабіць штосьці папулярнае, сучаснае, з душой».

Каманда KilFil уключае ў сябе музыкаў з Беларусі, Расіі і Ўкраіны.

Гурт грае лёгкі рок на беларускай і расейскай мовах.

«Relikt» (Беларусь)
Relikt  - добра вядомы і ўлюбёны гурт, першапраходцы і гонар беларускамоўнага post metal. У сваей музыцы выбітна спалучаюць progressive rock, post rock, art rock, alternative rock. Прагучыць лепшае, улюбёнае і новае!

«2MORROW2LATE» (Беларусь)

2MORROW2LATE - менскі гурт, які грае сапраўдны рок, «без сопляў», як кажуць самі музыкі.
Цудоўна спалучаюць у сваёй творчасці брытанскія і сусветныя музычныя тэндэнцыі, прадстаўляюць выбітны ўзор англамоўнай музыкі на сучаснай беларускай сцэне. Безумоўная з’ява апошняга часу!

Генеральные партнёры фестывалю «Бульфэст-international»
-  кампанія «Бульбашъ», «Інстытут Польскі ў Мінску», грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма Беларусамі!»

Пачатак у  19:00 у клубе Рэ:Паблік - Мінск, вул. Прытыцкага, д. 62, ст. м. Кунцаўшчына

Уваходны квіток
- 60тыс. руб першыя 100 квіткоў, 70 тыс.руб. наступныя, У дзень канцэрту – 80 тыс.руб. Месца за столікам – 100 тыс.руб.

Інфалінія і замова квіткоў:
+375 33 341 22 10;  +375 17 294 22 22

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно