3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Рыхтуем Шчодры вечар

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Развлекательная программа

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае дзяцей і дарослых на мерапрыемства «Рыхтуем Шчодры вечар», якое адбудзецца 12 студзеня з 13:00 да 15:00

Беларуская калядная абраднасць з’яўляецца помнікам этнічнай гісторыі беларускага народа, яго своеасаблівай культурнай спадчынай. Таму Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і побыту ўжо ў трэці раз запрашае пазнаёміцца з унікальнымі традыцыйнымі абрадамі каляднага перыяду. Толькі 12 студзеня  кожны мае магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць:

Гульню «Жаніцьба Цярэшкі» (Лепельскі раён Віцебскай вобласці), занесеную ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Рэдкі шанец пазнаёміцца з адным з самых знакамітых калядных абрадаў – гульнёй «Жаніцьба Цярэшкі»  з абавязковым выкананнем танца Лявоніха, які сёння вядомы кожнаму.

Абрад «Святое ражство радасць прынясло», які з’яўляецца прэтэндэнтам на ўнясенне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Прадэманструе фальклорны ансамбль «Чарнабрыўцы» з вёскі Маркавічы Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. 

Калядную абрадавую праграму ад узорнага фальклорнага ансамбля «Рудабельскія зорачкі» (г.п.Акцябрскі Гомельскай вобласці).

Падчас мерапрыемства можна будзе даведацца аб традыцыях адзначэння Калядаў на Беларусі і прыняць удзел у бясплатнай экскурсіі па новай экспазіцыі ў помніку «Пакроўская царква з в.Логнавічы Клецкага раёна». Упершыню на адпаведных майстар-класах кожны наведвальнік зможа зрабіць святочныя сувеніры.
      
Запрашаем усіх наведвальнікаў прыняць удзел у традыцыйным конкурсе «Калядная зорка». Зрабіце загадзя сваю калядную зорку,прынясіце яе на свята і станьце пераможцам!

Пад час свята «Шчадрэц» кожны ўдзельнік зможа пазнаёміцца з экспазіцыяй музея, зрабіць незабыўныя фотаздымкі з удзельнікамі свята, за дадатковую плату набыць сувеніры ад народных майстроў і падсілкавацца ў Карчме. Пачнем Новы год разам!  Да сустрэчы на свяце!

Кошт квіткоў – 20 000 руб.,
для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Шаноўныя наведвальнікі!
Калі ласка,паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства.

Як нас знайсці?
Музей  знаходзіцца  ў  4-х км  ад  МКАД  за  аўтарынкам «Малінаўка» за в. Азярцо
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна, Заходнія могілкі, Чыкі.
Расклад руху:  аўтобус № 203- 9:15; 12:00;15.50 - на тэрыторыю музея, аўтобусы № 262, 363, 277, 325, 357 - 9:40; 10:00; 10:25;  11:40; 12:20; 14:15;14:40;14.55;16:05 - да прыпынку “Музей”.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Рыхтуем Шчодры вечар в .

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.