3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Калядныя сустрэчы з Алегам Хаменкам і сябрамі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Фолк, Этническая музыка

7 cтудзеня (панядзелак). 19.00. Loft cafе (вул.П.Броўкі, 22).
«Калядныя сустрэчы з Алегам Хаменкам і сябрамі»: спевы, гульні, конкурсы, сюрпрызы, каляднае меню.
Адмысловы госць: Dzivasil

«Усе нашы традыцыі прывязаныя да вясковага асяроддзя, а вось як святкаваць Каляды у вялікім горадзе ніхто не задумваўся. Мы прапануем свой варыянт», - заяўляе Алег Хаменка, які ў 2013 годзе аднаўляе свой праект «Калядныя сустрэчы». Вялікі канцэрт з гэтай нагоды адбудзецца 7 студзеня ў клубе Loft. Сам Алег прадставіць разам з музыкамі праграму «Кола грукатала» у клубным фармаце. Святочную атмасфэру пакліканы стварыць гурты Dzivasil i Guda.

«Калядныя сустрэчы» Алег Хаменка з паплечнікамі пачаў праводзіць яшчэ ў 1997 годзе. «Нам прыдумаўся такі фармат нешта сярэдняе між фэстам і сяброўскай вечарынай, на якую мы запрашалі, як рок-, так і поп-зорак», - распавядае музыкант. Такія канцэрты праводзіліся на розных буйных пляцоўках – у палацы культуры, Тэатры эстрады, Купалаўскім тэатры, аднак сёлета Алег вырашыў зладзіць свае «Калядныя сустрэчы» у клубным фармаце. І вось чаму.

«Важна не толькі царкоўнае святкаванне, важна, каб свята Раства адзначалася яшчэ і грамадскім чынам. Нашы традыцыі прывязаныя да вясковага асяроддзя, а вось як святкаваць Каляды у вялікім горадзе ніхто не задумваўся. Мы хочам увесці такую традыцыю, каб кожны гарадскі жыхар ведаў, як можна калядаваць, якія песні спяваць, якія стравы спажываць», - распавядае музыкант. 7 студзеня ў клубе Loft ён разам з калегамі прадставіць адзін з галоўных беларускіх альбомаў 2012 году «Кола грукатала». У канцэрце таксама возьме ўдзел гурт Dzivasil, які працуе ў стылістыцы этна-эмбіент. Разам з гледачамі будуць калядаваць удзельніцы ўнікальнага беларускага гурта Guda. Акрамя спеваў, конкурсаў і сюрпрызаў гледачоў чакае адмысловае меню, кожны зможа замовіць традыцыйныя беларускія калядныя стравы.

Кошт квітка – 80 000 руб. (уваход), 100 000 руб. (столік).
Квіткі на ўваход можна набыць у касах і замовіць он-лайн
Замовіць столік можна загадзя па тэл. +375 29 38 000 10 (аплата століка на ўваходзе!)
Тэл. для даведак : + 375 29 6872093.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Калядныя сустрэчы з Алегам Хаменкам і сябрамі в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.