3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Колаварот

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Фолк

Колаварот
Ансамбль салістаў “Класік-авангард”
Мастацкі кіраўнік — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Байдаў

Фальклор — унікальная з’ява планеты. Унікальная з’ява Зямлі і любога народа, які здолеў захаваць яго, а, значыць, захавацца… Фальклор — каштоўнасць, якую берагуць.  Фальклор — каштоўнасць, якая зберагае.  Тое магутнае, фундаментальнае, неабдымнае, да канца яшчэ нікім неўсвядомленае па прычыне сваёй бязмежнасці, тое, што паглынае, люляе, “носіць на руках” і не дае прапасці. І як часам Бога “цягаюць за бараду”, так фальклор расцягваюць на шматкі-аборы. І кожны валачэ ў свой бок...  Але, як  Бог, фальклор паблажліва, з усмешкай мудрэйшага дазваляе церабіць сябе, ведаючы, што абавязкова сярод “расцяробаў” знойдзецца той, хто даверліва схіліцца перад неабдымнай стыхіяй і стане шчаслівым ад адной толькі жмені бясцэннага дару, які ўпадзе яму на дно ўласнай далоні.

Маладыя беларускія кампазітары — новыя творы — неафальклор — аўтэнтычная манера спеваў — акадэмічныя традыцыя сучаснай інструментальнай музыкі ў новай канцэртнай праграме ансамбля салістаў “КЛАСІК-АВАНГАРД” пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Байдава. У канцэрце бярэ ўдзел постфальклорны гурт “СТРАЛА”,  мастацкі кіраўнік — Эвеліна Шчадрына.

У праграме прагучаць творы кампазітараў: Т.Бэрда, А.Хундзяка, Д.Пшыбыльскага, С.Бадалава, В.Падгайскай, В.Пяцько, М.Круглава, Д.Горбача, К.Сенкевіч, А.Пілатава, К.Шымановіч, В.Спарыш, А. Цалко, К.Яськова.

Беларуская дзяржаўная філармонія
Малая  зала імя Р.Шырмы
(пр. Незалежнасці, 50)

21 снежня  2012 года
Пачатак – 19.00
Білеты прадаюцца ў касах філармоніі і ўпаўнаважанымі па арганізацыі гледача
Даведкі па тэлефонах: 284 44 33, 284 32 02 (аддзел рэалізацыі білетаў); 331 36 91 (рэжысёры);
331 16 17, 284 47 09 (каса з 9.00 да 21.00)
Заказ білетаў у інтэрнэце www.philharmonic.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Колаварот в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.