24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Вынікі году ад парталу Tuzin.fm. Канцэрт гурта Akute.

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Канцэрт гурта Akute. Адмысловы госць – Паліна Рэспубліка. Akute – героі 2012 году паводле Tuzin.fm

Гурт Akute прызнаны найлепшым гуртом году па версіі інтэрнэт-парталу Tuzin.fm. Узнагарода знойдзе сваіх герояў 12.12.2012, калі ў клубе Loft адбудзецца падсумаванне вынікаў-2012. Магілёўскія музыкі дадуць з гэтай нагоды вялікі сольны канцэрт. Адмысловым госцем вечару будзе надзея беларускай музыкі Паліна Рэспубліка. 

Інтэрнэт-партал Tuzin.fm падвёў вынікі 2012 году. На рашэнне рэдакцыі найлепшым гуртом году прызнаны Akute. Сёлета магілёўская каманда засведчыла надзвычайную актыўнасць. У лютым яны прадставілі сынгл «Krou EP», у красавіку выдалі свой другі студыйны дыск «Не існуе», які быў станоўча прыняты, як публікай, так і экспэртамі, а давяршылі справу яшчэ адным максы-сынглам увосень «Iholki». Як вынік – іх сольныя выступы сёлета заўжды зьбіралі аншлягі. Акром таго Стас Мытнік, Рома Жыгараў ды Павал Філатаў далі яшчэ нямала нагодаў сёлета згадаць іх добрым словам - паўдзельнічалі ў саўндтрэку да фільма «Вышэй за неба», выявілі салідарнасьць з забароненай «Крамбамбуляй» , выступілі разам з Placebo у Палацы спорту… Больш за тое, музыкі рыхтуюць яшчэ адзін сюрпрыз адмыслова да канцэрту 12 снежня, калі ім будзе ўручана ўзнагарода ад Tuzin.fm.

У першай частцы вечарыны «Жывы Тузін» у клубе Loft свае песні зайграе Паліна Рэспубліка, якая таксама дала нямала падставаў сёлета для таго, каб з ліку надзеяў беларускай сцэны перайсьці ў шэраг самых запатрабаваных айчынных выканаўцаў. Сёлета Паліна выдала два сынглы справіла сваё 18-годзьдзе шыкоўным канцэртам, зайграла ў якасці госця на аўтарытэтным польскім Halwfay Festival і фэсьце «Пікнік.by», а яе выступ на «Тузін.Unplugged» выклікаў сапраўдны фурор.

Абодва ўдзельнікі вялікага «Жывога Тузіна» 12.12.12. раней ужо адзначаліся нашым парталам. У 2009 годзе Akute былі прызнаныя «Адкрыцьцём году», а ў 2010 годзе іх дэбютны альбом «Дзевачкі і космас» заняў другое месца ў сьпісе найлепшых рэлізаў году. Паліна была прызнаная адкрыцьцём году ў беларускай музыцы ў 2011 годзе.

Спампаваць сінгл «Krou EP»
Спампаваць дыск «Не існуе»
Спампаваць дыск «Iholki»

Выступ Паліны Рэспублікі:



Пачатак: 12 снежня (серада). 19.00. Loft cafе (вул.П.Броўкі, 22).
Кошт квітка – 80 000 руб. (танцпол), 100 000 руб. (столік). Квіткі прадаюцца непасрэдна перад пачаткам канцэрту!
Замовіць столік можна загадзя па тэл. +375 29 38 000 10
Іншыя пытанні: + 375 29 6872093.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Видео

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно