3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

«Тузін.Немаўля»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Альтернатива, Рок

«Тузін.Немаўля»: беларуская кінакласіка ажывае!

Інтэрнэт-партал Tuzin.fm прадстаўляе ўнікальны праект «Тузін.Немаўля». Сучасныя беларускія выканаўцы выступяць у якасці тапёраў і агучаць першыя беларускія нямыя кінастужкі, знятыя ў 20-х гадах мінулага стагоддзя. Беларуская прэм’ера праекту адбудзецца 22, 24 і 25 лістапада.
 
«Тузін.Немаўля» – новая крэатыўная задума інтэрнэт-парталу Tuzin.fm. Паводле яе, сучасныя беларускія выканаўцы ствараюць свой саўндтрэк да першых беларускіх нямых фільмаў і прадстаўляюць яго ўжывую на сцэне ў фармаце кінаканцэрта. «Нам здаецца, што найбольш яскрава перадае нашу ідэю слова «немаўля», дзе абыгрываецца і малы век тагачаснага беларускага кінематографа і тая асаблівасць, што стужкі былі па першым часе нямыя, а апошнія дзве літары да ўсяго намякаюць на музычны складнік праекту», - кажа кіраўнік праекту Сяргей Будкін. Міжнародная прэм’ера «Тузін.Немаўля» адбылася ў кастрычніку ў Падляшскай оперы ў Беластоку, а цяпер пройдзе ў клубным фармаце ў Мінску.

Для працы над праектам былі абраныя музыканты, якія маюць бездакорны музычны густ. 22 лістапада у Loft café пройдзе адразу два кінаканцэрты. Сяргей Пукст прадставіць сваё музычнае бачанне  фільма «Кастусь Каліноўскі» (1927), а гурт Re1ikt агучыць гісторычную эпапею пра падзеі 1919-1920гг. «У агні народжаная» (1929). 25 лістапада будзе паказана стужка «Прастытутка» (1926), якую ўжывую агучыць гурт з Беластоку Ilo&friends. Беларускамоўная каманда з Польшчы ўпершыню выступіць у Беларусі. Акрамя таго, 24 лістапада Ілона Карпюк з сябрамі дае экслюзіўны канцэрт у клубе “Графіці” з нагоды адкрыцця выставы плакатаў беларускага нямога кіно.

Перад удзельнікамі праекту стаяла няпростая задача, бо з дапамогай музыкі яны меліся па-свойму пераасэнсаваць змест фільмаў і паглядзець на іх з пазіцыі чалавека нашага часу. З гэтай задачай удзельнікі праекту «Тузін.Немаўля» справіліся на выдатна. «Нам часта казалі пра тое, што мы мусім саўндтрэкі пісаць, бо ствараем вельмі атмасферную музыку, - кажа лідар гурта Re1ikt Аляксандр Дзямідзенка. – Так выйшла, што давялося пайсці нават далей за гэта, бо агучванне фільма вымагала вельмі творчага падыходу, пашыранага погляду на музыку і выкананне. Мы зрабілі сур’ёзную карпатлівую працу і засталіся вельмі задаволеныя тым, што атрымалася».
 
«Тузін. Немаўля». Беларуская прэм’ера!

22 лістапада (чацвер). Loft cafe (вул. П. Броўкі, 22)
Сяргей Пукст — «Кастусь Каліноўскі» (19:00)
Re1ikt — «У агні народжаная» (20:30)
Кошт квітка: 80 000 (танцпляц), 90 000 (столік)
Квіткі прадаюцца толькі ў дзень канцэрту!
Замовіць столік: +375 (29) 380 00 10
 
24 лістапада (субота). Графіці (зав. Калініна, 16)
Адкрыццё выставы афішаў беларускага нямога кіно 20-х (18:00)
Экслюзіўны канцэртны сэт Ilo&friends (Беласток): упершыню ў Беларусі! (19:00)
Кошт квітка: 60 000 (загадзя), 80 000 (у дзень)
Замовіць квіткі: 638-44-44 (МТС, Velcom, life)
 
25 лістапада (нядзеля). Loft cafe (вул. П. Броўкі, 22)
Ilo&friends — «Прастытутка» (19:00)
Электрычны канцэрт Ilo&friends: прэзентацыя альбому «Сланечнікі» (20:30)
Кошт квітка: 80 000 (танцпляц), 90 000 (столік)
Квіткі прадаюцца толькі ў дзень канцэрту!
Замовіць столік: +375 (29) 380 00 10
 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: «Тузін.Немаўля» в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.