24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Белорусская музыкальная осень: Imaginary Room / Adam Bałdych Quintet

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Квінтэт Адама Балдыха (Польшча) 28 кастрычніка з праграмай "Imaginary Room" выступiць у вялiкай зале Белдзяржфiлармонii.

У складзе:


Адам Балдых – скрыпка,
Павел Тамашэўскі – фартэпіяна,
Міхал Капчук – кантрабас,
Мацей Каціньскі – саксафон,
Кшыштаф Шманьда – ударныя.

Польскі джазавы скрыпач Адам Балдых вядомы сваімі бескампраміснымі творчымі пошукамі. Праграму "Imaginary Room" складаюць аўтарскія кампазіцыі музыканта, якія спалучаюць найноўшыя музычныя напрамкі. Праект пацвярджае, што гучанне джазавай скрыпкі можа быць надзвычай  сучасным.  Адам Балдых ламае ўсе стэрэатыпы на тэму скрыпкі, а яго экспрэсія, незвычайная крэатыўнасць і віртуознасць не пакідаюць сумненняў чаму яго называюць адным з лепшых джазавых скрыпачоў сучаснасці.

Яго першы аўтарскі альбом "Магічны тэатр" атрымаў найвышэйшыя ацэнкі амерыканскіх джазавых часопісаў, такіх як Jazz Times, Jazz Corner, а Дэйв Самнер з AllAboutJazz назваў праект адным з лепшых джазавых альбомаў 2011 года ў ЗША. Апошні аўтарскі альбом музыканта "Imaginary Room" з часу яго еўрапейскай прэм'еры (22 чэрвеня 2012), збірае самыя станоўчыя водгукі як у Польшчы, так і ў іншых еўрапейскіх краінах. У Мінску Адам Балдых выступіць з выбітнымі прадстаўнікамі польскай джазавай сцэны.

"Нарэшце мы маем новую – пасля Урбаняка – зорку джазавай скрыпкі". /Томаш Хандзлік. Gazeta Wyborcza/

"Без сумнення, Адам з'яўляецца найбольш тэхнічна развітым скрыпачом, якія жывуць у наш час. Ад яго можна чакаць чаго заўгодна". /Ульрых Ольсхаўзэн. Frankfurter Allgemeine Zeitung/

    Пачатак – 20:00.
    Квiткi: +375 17 284-44-33, 284-32-02; 331-16-17, 284-47-09 (касы / з 9:00 да 21:00).
     www.philharmonic.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно