3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт Рамана Арлова і праекта «У нескладовае»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Инструментальный вечер

27 верасня ў мінскім клубе Re:Public Раман Арлоў і праект “У нескладовае” прэзентуюць відэакліп “Будзьма беларусамі”. У здымках кліпу ўзялі ўдзел Яўген Чалышаў, Вадзім Касалапаў, Кацярына Бакуновіч, Уладзімір Шаблінскі, Іван Падрэз і руская акторка Алена Шчупляк. Праца ў жанры роўд-муві была знятая ўлетку гэтага года, ахапіўшы значную тэрыторыю роднай Беларусі і жанрава ўсталяваўшы сувязь з вядомым праектам “Адлегласць”, аўтар музыкі і словаў якога – менавіта Раман Арлоў.



Тэлевізійная прэзентацыя кліпа “Будзьма беларусамі” адбудзецца 22 верасня, калі Раман Арлоў і “У нескладовае” возьмуць удзел у адным з музычных праектаў нацыянальнага тэлеканала АНТ. Гурт працягвае працу над другім альбомам, якая вядзецца на некалькіх студыях у Мінску і Маскве. Першыя вынікі працы ўдзельнікі праекту абяцаюць ужо ў лістападзе.

Раман Арлоў: Нам вельмі дапамагаюць нашыя сталыя партнёры – расійскі гурт “Братья Гримм”. Частка працы над альбомам вядзецца на рэкамендаваных імі студыях. Таксама не магу не сказаць дзякуй Косцю Бурдаеву і хлопцам за тое, што яны ўпершыню ў поўным складзе ўзялі ўдзел у запісе. Раней з “У нескладовым” запісваўся толькі сам Косця. У гэтай падтрымцы сапраўды ёсць нейкае рок-н-рольнае братэрства, якога ў беларускай рок-тусоўцы мне так не хапае. Дарэчы, гэтымі днямі Косця ажаніўся. Нашыя віншаванні!

Паводле сталай традыцыі, на жывых канцэртах да гурта далучаюцца “зорныя” вакалісты, такія як Вадзім Касалапаў, Яўген Чалышаў, Аляксей Хлястоў і іншыя. У асноўным жа складзе праекту за апошні месяц адбылася поўная “перезагрузка” складу. Цяпер “У нескладовае” – гэта:

Раман Арлоў – гітара, музыка, тэксты,
Ігар Булава – клавішы, саксафон, дадатковы вакал,
Кацярына Поцюс – вакал,
Яўген Зезялюк – вакал, рэчытатыў,
Зміцер Ланскі – гітара,
Зміцер Макась бас-гітара,
Андрэй Ханкевіч – бубны.

Канцэрт-прэзентацыя ў клубе Re:Public – 27 верасня а 19-й.

Спецгосці канцэрту – гурт SONIKA і замежныя ўдзельнікі праекту.

Квіткі – 35 000 бел. руб.

Адрас клуба: Прытыцкага, 62 (метро “Кунцаўшчына”).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Видео



ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Канцэрт Рамана Арлова і праекта «У нескладовае» в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.