3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Мастацка-музычны праект «Autorsong»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Инструментальный вечер

Польскі Інстытут у Мінску запрашае
6 верасня                                                                           УВАХОД ВОЛЬНЫ
Рэспубліканская мастацкая галерэя “Палац мастацтваў”
(Мінск, вул. Казлова, 3)
мастацка-музычны праект
«A U T O R S O N G»


17.00
Вернісаж выставы
Валянціна Шоба (Беларусь)

18.00
Канцэрт
Марэк Галонзка з калектывам (Польшча)
Госці вечарыны - Тымон Тыманьскі (Польшча) і беларускія музыкі

"AUTORSONG"
– незвычайны творчы праект, які мае міждысцыплінарны і міжнародны характар, паколькі аб’ядноўвае розныя віды мастацтва: паэзію, музыку, выяўленчае мастацтва, – а таксама розных творцаў: беларускага графіка Валянціну Шобу і польскага паэта і музыканта Марэка Галонзку.

Іх сумесная творчасць пачалася ў 2009 годзе: пад уплывам песень Галонзкі Шоба стварала карціны, дзе ў графіцы ўвасабляла сваё бачанне музычных твораў і, разам з тым, выказвала асабістае светаадчуванне. Вынікам стала выстава Валянціны Шобы ў Гродзенскім Старым Замку пад назвай «Лісты аб каханні і смерці» (2010), на адкрыцці якой адбыўся канцэрт Марка Галонзкі. Гэта падзея атрымала прызнанне ў беларускім і польскім творчым асяроддзі, прадэманстраваўшы натхняючую перспектыўнасць міждысцыплінарных міжнародных праектаў.
Таму чаканым аказаўся новы сумесны праект "AUTORSONG", які рэалізоўваўся на працягу 2010-2011 гадоў. Яго галоўнай мэтай з’яўлялася стварэнне ўнікальнага паэтычна-музычна-выяўленчага альбома з аўтарскімі песнямі Марка Галонзкі і графічнымі кампазіцыямі Валянціны Шобы. Альбом унікальны і па змесце – аўтарскія і паэзія, і музыка, і графіка, і па форме – эксклюзіўнае мастацкае выданне з дыскам, і па гісторыі стварэння – песні і графічныя творы ствараліся адначасова. Назва “Autorsong” перадае не толькі яго змест, але і саму сутнасць: гэта не толькі аўтарскае выкананне твораў мастацтва, гэта мастацкае ўвасабленне аўтарам уласнага жыцця, споведзь творцы перад самім сабой і пропаведзь перад людзьмі.

Рэалізацыя праекта "AUTORSONG" ахоплівала некалькі этапаў. Перш за ўсё, гэта стварэнне, выданне і прэзентацыя альбома "AUTORSONG", на якім Марэк Галонзка выконвае 12 сваіх прэм’ерных твораў. Разам з ім песні апрацоўвае і выконвае гурт музыкантаў пад кіраўніцтвам выдатнай асобы польскай рокава-джазавай сцэны Тымона Тыманьскага, у якім вядучую ролю адыгрываюць двое сыноў Галонзкі Марцін і Філіп. Праект уключае таксама арганізацыю мастацкіх выстаў графікі «Autorsong» і правядзенне аднайменных канцэртаў у беларускім Гродна, польскіх Сувалках, Алецку, а цяпер у Мінску.

У музычнай частцы праекта "AUTORSONG" можна пачуць добрыя песні з добрымі тэкстамі, са зваротам да лепшых традыцый аўтарскай песні Боба Дылана, Ніла Янга і Леанарда Коэна, але ў іх можна знайсці і рокавыя карані: The Band, Crosby Stills Nash & Young і нават The Beatles. Аўтарам усіх песень з’яўляецца Марэк Галонзка, які паэтычна і глыбока апісвае ў іх стан чалавека, пошук ім кахання і няспыннае вандраванне па сучасным свеце.
   
"AUTORSONG" - гэта таксама назва музычнага напрамку, які  сёння называюць „singer – songwriter”. Калісьці пра гэтых людзей казалі "барды". Я, як удзельнік гэтага напрамку, знайшоў больш даступную ў моўным сэнсе назву для гэтай з’явы – проста "AUTORSONG", - тлумачыць Марэк Галонзка.

Да тытульнай песні быў створаны кліп, аўтарамі якога сталі: Сэм Браўн (аператар кліпаў Depeche Mode, The Prodigy, Foals, Madonna) і дачка Марка Галонзкі Мартына. Фотаздымкі былі выкананы ў маляўнічаых ваколіцах Алецка на Мазурах Гарбатых, дзе жыве Марэк Галонзка. Кліп можна паглядзець тут: http://www.youtube.com/watch?v=zGnAo9Q8v4E&sns=em

Стваральнікі праекта “AUTORSONG”

Марэк Галонзка (нар. 1954) - артыст і аніматар культуры, бард, гітарыст, цанёны выканаўца і кампазітар песень на словы польскага паэта Эдварда Стахуры, заснавальнік баладавай групы “Па дарозе” (1980-2000). Выдаў сем аўтарскіх альбомаў. Заснавальнік і рэжысёр альтэрнатыўнага тэатра (Тэатр AGT, Акадэмічны тэатральны цэнтр ў Гданьску), аніматар і мэнэджэр культуры (Фестываль “Прыпынак Аlecko 1994-2007).

Ініцыятар еўрапейскага фестывалю Бардаўскія Сустрэчы ў Сопаце (Лясная Опера ў Сопаце), які цяпер прадаўжае сваю традыцыю пад назвай AUTORSONG у Еўрарэгіёне Неман. Лаўрэат шматлікіх узнагарод у галіне культуры, адзначаны Медалём “Gloria Artis” Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны РП у 2007 годзе. У цяперашні час Марэк Галонзка ўзначальвае ўласнае мастацкае агенцтва.
   
Валянціна Шоба нарадзілася ў Мозыры (Беларусь). У 1989 годзе скончыла Факультэт графікі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1991 года – сябра Беларускага cаюза vастакоў. У 1998 годзе  ўзнагароджана медалём за дасягненні ў галіне выяўленчага мастацтва, а ў 2004 годзе атрымала прэмію “за творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” імя А. Дубко. Яе працы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, у калекцыях Беларускага саюза мастакоў, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску. Працы, у якіх мастачка стварыла асабістую метафізічна-паэтычную мадэль свету, параўноваюць з творчасцю Марка Шагала.  Працы Валянціны Шобы экс на шматлікіх індывідуальных і калектыўных выставах не толькі ў Беларусі, але таксама ў Італіі, Швейцарыі, Францыі і Польшчы. Жыве і працуе ў Гродна.
   
Рышард Тымон Тыманьскі (нар. 1968) - кампазітар, мульты-інструменталіст, паэт, празаік, сцэнарыст. Стваральнік паняцця Yass. Заснавальнік і кіраўнік шматлікіх джазавых і альтэрнатыўных рок-гуртоў. У 80-х і 90-х гадах стаў вядомым як аднавіцель польскага джаза. З групай “Miłość”/“Каханне” (найлепшы польскі джазавы калектыў 90-х гадоў па версіі часопіса "Jazz Forum") ён запісаў сем альбомаў, у тым ліку тры з амерыканскім трубачом Лестэрам Боўі. З групай “Kury” запісаў, у прыватнасці, "P.O.L.O.V.I.R.U.S." (узнагароды Fryderyk'98 і Machinera'98). 

Т. Тыманьскі з’яўляецца таксама лідэрам рок-гурта Tymon & The Transistors (запіс знакамітага саўндтрэка да фільма "Вяселле" атрымала ўзнагароду “Польскія Арлы’2003”, альбом „Bigos Heart” – узнагароду “Fryderyk’2010), а таксама джазавага гурта  “Tymański Yass Ensemble”. Супрацоўнічаў з Лестэрам Боўі, Джонам Зорнам, Дэйвам Дугласам, Робертам Брылеўскім, Лешэкам Можджэрам. Напісаў музыку да фільмаў: „Sztos” ("Афёра"), „Przemiany” ("Перамены”)  і „Wesele” ("Вяселле"). Тымон Тыманьскі з’яўляецца таксама  музычным прадзюсерам і саўладальнікам фірмы  Yass Records.

У мінскай прэзентацыі праекта "AUTORSONG" прымаюць удзел таксама іншыя польскія і беларускія музыкі.

Выстава Валянціны Шобы будзе працаваць да 20 верасня з 11.00 да 19.00 штодня, акрамя панядзелка.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Мастацка-музычны праект «Autorsong» в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.