3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Літаратурна-музычная праграма Зінаіды Феакціставай «Прайсці праз вернасць»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Инструментальный вечер

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Беларуская дзяржаўная філармонія
МАЛАЯ  ЗАЛА ІМЯ Р.ШЫРМЫ
(пр. Незалежнасці, 50)
17 верасня 2012 года

17 верасня 2012г. у дзень нараджэння Яўгена Іванавіча Скурко (псеўданім – Максім Танк) у Малой зале імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі адбудзецца прэм’ера: літаратурна-музычная праграма, якую падрыхтавала вядомая артыстка, майстар мастацкага чытання, лаўрэат нацыянальнага і Усесаюзнага конкурсаў Зінаіда Феакцістава. «Прайсці праз вернасць» – такая назва праграмы.

Гэта радкі аднаго з белых вершаў Народнага паэта Беларусі, лаўрэата Дзяржаунай прэміі Максіма Танка, 100-годдзе якога мы адзначаем.

Рэжысёр-пастаноўшчык – вядомы дзеяч мастацтваў, дацэнт, загадчык кафедры рэжысуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Вітаўтас Грыгалюнас.

Гэта ўжо не першы сумесны творчы праект артысткі і рэжысёра. Слухачы помняць такія работы, як «Праз смех і слезы», «Ягадны хутар» (па творчасці Яўгеніі Янішчыц), «Белы камень» (па творчасці Аляксея Пысіна).

Пражыць жыццё і захаваць вернасць Айчыне, маці, каханай жанчыне, настаўнікам, сябрам, землякам уласціва далёка не кожнаму. Вы пачуеце самыя разнажанравыя творы М.Танка ад сур’ёзных да жартоўных. Гэта вершы-роздумы на розныя тэмы, пяшчотныя ўспаміны пра маці, метафарычныя, творы пра вайну, драматычныя і нават крыху іранічныя, пра адзёнае каханне паэта, яркія, бліскучыя байкі, гумарэскі.

Максім Танк вельмі любіў беларускія народныя песні, якія спявала яму яго матуля:
«Закалыхваючы,
Пэўна, стомленая,
Памылілася маці:
Не на верацяно,
А на сэрца маё
Сваю песню
Навіла.
Я і сёння асцярожна,
З хваляваннем
Разматваю
Клубок песень,
Каб хатя не парваць
Яе нітку
».

Усіх, хто любіць сваю зямлю, высокае мастацкае слова, хто неабыякавы да вялікай літаратурнай спадчыны Максіма Танка запрашаем 17 верасня ў 19:00 у Малую залу Белдзяржфілармоніі на літаратурны вечар «Прайсці праз вернасць». Творы Максіма Танка ўзнясуць нас на вышыню духоўнага ачышчэння.

«Я спытаў чалавека,
Які прайшоў праз агонь,
І воды,
І медныя трубы:
– Што самае цяжкае
На гэтым свеце?
І ён адказаў:
– Прайсці праз вернасць
».

Пачатак – 19.00
Білеты прадаюцца ў касах філармоніі і ўпаўнаважанымі па арганізацыі гледача
Даведкі па тэлефонах: 284 44 33, 284 32 02 (аддзел рэалізацыі білетаў); 331 36 91 (рэжысёры);
331 16 17, 284 47 09 (каса з 9.00 да 21.00)
Заказ білетаў у інтэрнэце www.philharmonic.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Літаратурна-музычная праграма Зінаіды Феакціставай «Прайсці праз вернасць» в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.