24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт ансамбля Кантабиле

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Ансамбль старадаўняй музыкі “Кантабіле” – класічны “брэнд” краіны адзначае свае 40 год!

Музычны Дом “Класіка” і “Музычная гасцёўня” Таццяны Старчанка запрашаюць разам з ансамблем старадаўняй музыкі “Кантабіле” адзначыць 40-вы Дзень народзінаў калектыва самай прыгожай музыкай у свеце. Музыкай, якая колісь гучала на балях і высокіх прыёмах палацаў і замкаў пры шляхце, князях і каралях! Для вас прагучыць еўрапейская музыка эпохі Барока, руская, а таксама музыка, народжаная ў ХVI–XVIII стагоддзях на тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага!

Асаблівы гонар ансамбль “Кантабіле” мае за той гістарычны факт, што ён быў першым, хто выканаў музыку сёння знакамітага “Полацкага сшытка”. Пасля гэтую музыку ў сваім рэпертуары і па сёняшні дзень даволі актыўна выкарыстоўваюць шматлікія рок і фольк гурты Беларусі. Напрацягу ўсёй сваёй музычнай кар’еры, акрамя выканання барочнай музыкі вялікіх сусветных кампазітараў, ансамбль “Кантабіле” знаёміць слухачоў з музыкай невядомых або забытых па нейкіх прычынах аўтараў.

А сам ансамбль "Кантабiле" з’явіўся ў Мінску ў 1976 годзе. У першым складзе ігралі такія беларускія музыкі, як Генадзь Гедыльтэр, Валерый Фралоў, Міхаіл Бараноўскі, Юрый Цырук і Аляксандр Фісейскі. І за высокі ўзровень прафесіяналізму ў свой час ансамбль стаў адным з самых паважаных музычных калектываў былога СССР. Яго музыку слухалі на сцэнах вялікіх і малых гарадоў нават ў Сібіры і на Дальнім Усходзе. У Нямеччыне ансамбль запісаў 5 CD дыскаў. На радзіме ў ансамбля захаваліся фондавыя запісы беларускага радыё, некаторыя з якіх увайшлі ў калекцыю з 6 дыскаў “Залатога фонда” Белтэлерадыёкампаніі. Калектыў, які сапраўды можна лічыць “брэндам” Беларусі, гордасцю і найярчайшым прадстаўніком класічнай музыкі краіны, сёння грае на шляхетных балях, якія ладзяць рэканструктарскія клубы ў Беларусі, Літве і Польшчы. Займаецца асветніцкай дзейнасцю.

Сёння ў складзе ансамбля “Кантабіле” працуюць: Яўген Віданаў – флейта (мастацкі кіраўнік), Святлана Папова – скрыпка, Станіслаў Петчанка – віяланчэль, Вадзім Сідараў – клавесін.

З ансамблем “Кантабіле” у розныя часы выступалі такія знакамітыя спевакі як Зіновій Бабій, Ліна Мкртчан, Віктар Скарабагатаў. У розныя часы былі задзейнічаныя і шматлікія цудоўныя музыканты, некаторыя з іх ізноў сустрэнуцца разам на юбілейным канцэрце 30 кастрычніка на адной сцэне: Канстанцін Шараў – арган, Ілля Жукоўскі – віяланчэль (прыедзе спецыяльна з Германіі), а таксама разам з імі прымуць удзел Марыя Шункевіч – флейта і Маргарэта Ляўчук –сапрана.

Музыкі рыхтуюць да свайго вялікага канцэрта самыя прыгожыя, яркія і разнастайныя творы еўрапейскай, рускай і беларускай музыкі мінулых стагоддзяў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 29 236 61 66

  • Стоимость билетов:

    7,00 (70 000) — 9,00 (90 000) руб.

  • Точки продаж:

    В кассах Белгосфилармонии по адресу:
    пр. Независимости, 50 (в здании Белгосфилармонии),
    пр. Независимости, 44;
    в подземном переходе станции метро «Площадь Якуба Коласа»;
    в театрально-концертных кассах г.Минска

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно