24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Джазовый вечер в филармонии. Bester Quartet

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Беларуская дзяржаўная філармонія
ВЯЛІКАЯ КАНЦЭРТНАЯ ЗАЛА
(пр.Незалежнасці, 50)
 
28 чэрвеня
 
«ДЖАЗАВЫЯ ВЕЧАРЫ Ў ФІЛАРМОНІІ”
 
“BESTER QUARTET”

    
Яраслаў Бэстэр /Jarosław Bester/ акардэон
Яраслаў Тырала /Jarosław Tyrała/скрыпка
Алег Дыяк /Oleg Dyyak/  акардэон, кларнет, ударныя
Мікалай Паспешальскі / Mikołaj Pospieszalski/  кантрабас
 
феномен сусветнай музычнай сцэны

“Bester Quartet” – гэта новае аблічча легендарнага “Cracow Klezmer Band”, заснаванага ў 1997 годзе па ініцыятыве кампазітара і акардэаніста Яраслава Бэстэра.  Аснову праграмы канцэрта складаюць кампазіцыі з апошняга альбома групы "Metamorphoses", які музыканты запісалі да свайго 15-годдзя.
“Metamorphoses project – кампазіцыі шырокага стылістычнага напрамку. Асновай пабудовы ўнікальных форм з’яўляецца імправізацыя – гэта надзвычай гарманічныя рашэнні і шчыльная тэкстура цудоўных аранжыровак. Нечаканыя рытмы, дасканалае віртуознае выкананне, неверагодная сувязь музыкантаў на сцэне. Поўная запалу музыка і дасканалае майстэрства выканання… Выбітная індывідуальнасць кожнага з музыкантаў змушае слухачоў да дыялогу з выканаўцамі. Гэта свайго роду катарсіс, які ачышчае ад пасрэднасці, транс, які ні на хвіліну не дазваляе думкам адарвацца ад музыкі”.
(“Gazeta Wyborcza”, 2011)
 
 
 Пачатак  - 19.00
Білеты прадаюцца ў касах філармоніі і ўпаўнаважанымі па арганізацыі гледача
Даведкі па тэлефонах: 284 44 33, 284 32 02 (аддзел рэалізацыі білетаў); 331 36 91;
331 16 17, 284 47 09 (каса з 9.00 да 21.00) www.philharmonic.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно