3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

Адборачны канцэрт фестывалю «Бардаўская восень 2012»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Конкурсная программа

Бардаўская восень - адборачны тур!

Прыём заявак на ўдзел у адборачным туры фестывалю «Бардаўская восень 2012» працягнецца! Удзл у адборы можа ўзяць кожны беларускамоўны выканаўца, падрыхтаваўшы сольны выступ, альбо акустычны выступ у складзе свайго гурта. Заяўкі ў выглядзе анкеты ўдзельніка, фотаздымка і дэма-запісу прымаюцца на паштовую скрыню adbor@vosien.org да 10 чэрвеня.

Тым часам сталі вядомыя падрабязнасьці адборачнага канцэрту на фестываль «Бардаўская восень 2012». Імпрэза адбудзецца 17 чэрвеня і пройдзе ў менскай кавярні «Піўная гісторыя», як тое было два гады таму. Традыцыйна на канцэрце выстпаць усе канкурсанты фестывалю і адмыслова запрошаны госьць. Сёлета госцяй адбору стане маладая выканаўца Паліна Рэспубліка, якая распачала сваю сцэнічную дзейнасьць менавіта з перамогі на фестывалі «Бардаўская восень» у мінулым, 2011-м годзе. Выступоўцаў адборачнага канцэрту 17-га чэрвеня акрамя прысутных слухачоў будзе слухаць і кваліфікаванае журы, якое абярэ ўдзельнікаў фэсту «Бардаўская восень 2012». Пераможцы адбору пазмагаюцца за галоўныя прызы сёлеташняга фестывалю ў Бельску Падляшкім (Польшча), дзе фестываль пройдзе ўжо ў 19-ты раз. Адбудзецца «Бардаўская восень 2012» традыцыйна напрыканцы кастрычніка.

Бліжэйшай жа падзеяй фэсту, пасля сканчэння прыёму заявак ад канкурсантаў, стане адмысловае інтэрнэт-галасаванне за лепшую конкурсную песню «Бардаўскай восені 2012». Пройдзе галасаванка на прасторах музычнага парталу ultra-music.com. Пераможца гіт-параду трапляе на фэст «Бардаўская восень» аўтаматычна, а таксама прэзентуе сваю песню ў live-выкананні на адборачным канцэрце 17-га чэрвеня ў «Піўной гісторыі».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Адборачны канцэрт фестывалю «Бардаўская восень 2012» в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.