3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Концерты

«Шляхецкі баль», прысвечаны 200-годдзю вайны 1812 года

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Танцы

Шляхецкі баль мае адбыцца ў паркетнай залі Віцебскай абласной Філармоніі 13 мая ў 17.00. "Шляхецкі баль" — гэта велічны паланез, імклівыя вальсы, гарэзлівыя кантрдансы і катыльёны. Беларусь доўгі час лічылася краінай выключна сялянскай культуры. Пры гэтым ігнараваўся не менш цікавы і важны ў гістарычным плане пласт шляхецкай культуры, пра які мы амаль нічога не ведаем. Менавіта ў шляхецкім асяроддзі ўзнікла і набыла развіццё бальная культура.

Некалькі стагоддзяў назад баль, як свецкае мерапрыемства, выконваў свае функцыі і меў свае, адпаведныя часу, задачы. Ён даваў магчымасць арганізоўваць і падтрымліваць зносіны паміж прадстаўнікамі дваранства ці на Беларусі - шляхты.

Можна з упэўненасцю сказаць, што ў нашым грамадстве амаль поўнасцю страчана культура танца. Між іншым, танец - гэта не проста ўменне прыгожа рухацца. Гэта выхаванне. Выхаванне музыкай, рухамі, традыцыямі, гісторыяй. Танец - гэта тая нітачка, якая звязвае ў адно цэлае наша мінулае, сучаснасць і будучыню. Ён збліжае людзей і разам з тым робіць іх непаўторнымі, адметнымі, індывідуальнымі.

Сёння баль праз танцавальную культуру і культуру этыкету павінен адкрыць шлях да разумення сябе, свайго сацыяльнага асяроддзя, шлях да духоўнасці.

Кожны ахвочы прыйсці на гэты баль знойдзе для сябе нешта цікавае: патанчыць ад душы, пабавіць час за настольнымі і картачнымі гульнямі XIX стагоддзя, адпачне за газетай ці часопісам мод 1812 года і гарбатай, праявіць свае таленты ў літаратурна-мастацкім салоне, атрымае асалоду ад музычнага салона і ўбачыць яшчэ шмат цікавага.

"Шляхецкі баль" – азірніцеся ў XIX стагоддзе!

Арганізатары праекта: клуб культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа”, культурна-гістарычны комплекс “Залатое кола г. Віцебска “Дзвіна”, моладзевае грамадскае аб'яднанне “Гісторыка”

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: «Шляхецкі баль», прысвечаны 200-годдзю вайны 1812 года в Витебске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.