24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Вечеринки

Начная беларускамоўная дыскатэка ў цэнтры Мінска

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Завітаць на канцэрт беларускіх гуртоў ды застацца на дыскатэку ў беларускамоўным фармаце запрашаюць у апошні дзень вясны арганізатары мерапрыемства "Цяжкі панядзелак".

31 траўня ў клубе "Рэактар" адбудзецца унікальная музычная падзея "Цяжкі панядзелак" - вялікі канцэрт берасцейскага гурта SCIANA разам з не менш цікавымі калектывамі: PartyZone, Спрат, The FraiZ, EXIST-M. Цікавасць і унікальнасць мерапрыемства менавіта ў тым, што пасля выступаў гуртоў усё не скончыцца, а распачнецца "Першая народная беларуская дыскатэка". Усе прыхільнікі добрай беларускай музыкі змогуць працягнуць адпачынак на дыскатэцы.

Упершыню ў адным з галоўных клубаў Беларусі не толькі цэлы вечар, але і цэлую ноч будзе гучаць музыка толькі беларускіх гуртоў, праектаў і выканаўцаў.

"Гэтым мерапрыемствам мы хочам паказаць разнастайнасць сучаснага музычнага жыцця Беларусі. Праводзяцца шматлікія беларускамоўныя рок-фестывалі, не так даўно адбыўся першы беларускамоўны рэп-фестываль, а чаму нельга паказаць моладзі, што і дыскатэкі можна рабіць цалкам з беларускіх песень і, тым больш, беларускамоўных выканаўцаў. Усё рэальна, бо кожны дзень з'яўляюцца новыя цікавыя і непаўторныя гурты і праекты, песні якіх добра пасуюць як для радыё эфіра, так і для дыскатэкі", - зазначыў аўтар ідэі і галоўны арганізатар Віталь Супрановіч.

"Мне здаецца, што гэта добрая нагода проста паслухаць добрую музыку, папіць піва з сябрамі ды сустрэць музычнае лета. Тым больш, што зараз, нягледзячы на добрае надвор'е, на вуліцы так проста з півам і сябрамі ўжо не пасядзіш. Ды і кошты квіткоў для сталіцы проста смешныя", - зазначыў дырэктар гурта SCIANA ды адзін з арганізатараў мерапрыемства Зміцер Назараў.

Кошт агульнага квітка на канцэрт і дыскатэку ўсяго 10 тысяч перад і 15 тысяч у дзень мерапрыемства, такім чынам наведвальнікі атрымаюць магчымасць таньчыць пад лепшую музыку Беларусі ўсю ноч

Паколькі дыскатэка народная, то яе арганізатары прапануюць ўсім жадаючым дапамагчы сфармаваць трэкліст мерапрыемства з тых песень, якія яны хочуць пачуць на дыскатэцы. Для гэтага сваю прапанову трэба пакінуць у адмыслова створанай групе мерапрыемства ў сацыяльнай сетцы (спасылка: http://vkontakte.ru/club13978535).

31 траўня
18.00 - 05.00
Клуб "Рэактар"
"Цяжкі панядзелак" + "Першая народная беларуская дыскатэка"
Кошт: 10-15 тысяч

Даведкі: 80297828881, 80296490888

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно