3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Вечеринки

Х-паці ў стылі васьмідзясятых

Мероприятие в этом городе уже прошло

Альманах “pARTisan” пры падтрымцы кампаніі “Будзьма”  запрашае ўсіх на Х-паці ў стылі васьмідзясятых, прысвечаную выхаду альбому “Беларускі авангард 1980-х”.

У праграме:
- Выступ ветэранаў беларускага авангарду;
- Аўтограф-сэсія з перадавікамі сац-арт-вытворчасці васьмідзясятых;
- Выстава ўнікальнай калекцыі пладова-ягадных він;
- Жывая музыка васьмідзясятых у выкананні Зміцера Бартосіка і Андрэя Плясанава;
- Дыскатэка: Dj – Коля Марксіст;
- Тры гадзіны ўнікальнай хронікі з архіваў Юрыя Ігрушы;
- Буфет, фуршэт (пры сабе мець гранёную шклянку) і іншыя прысмакі.

Беларускі авангард 1980-х” — гэта чацвёрты альбом серыі “Калекцыя пАРТызана”, заснаванай у 2009 годзе галоўным рэдактарам альманаха сучаснага беларускага мастацтва “pARTisan” Артурам Клінавым. Першым у гэтай серыі быў выдадзены альбом “Дванаццаць” Артура Клінава, а ў мінулым годзе — “Ё Цэслер” Уладзіміра Цэслера і “План уцёкаў” Руслана Вашкевіча. У серыі плануецца выдаць 32 альбомы (колькасць літараў у алфавіце), якія разам складуць унікальны энцыклапедычны візуальны альфабэт, галерэю найноўшай беларускай культуры.

«Калекцыя пАРТызана»: найлепшы кніжны праект 2011 года… Альбомы «Калекцыі пАРтызана» must have кожнага культурнага беларуса, заангажаванага ў сучаснасць”.
З артыкула Ганны Кісліцынай, “Новая Эўропа”

Беларускі авангард 1980-х” прысвечаны перыяду, які дагэтуль застаецца “белай плямай” у гісторыі сучаснага беларускага мастацтва. Гэты альбом — першая праца, дзе паслядоўна, артэфакт за артэфактам, падаецца хроніка мастацкага жыцця тых часоў (унікальныя фотаздымкі, маніфесты, афішы), а таксама прэзентуецца творчасць тых мастакоў (Адам Глобус, Аляксей Жданаў, Ігар Кашкурэвіч, Артур Клінаў, Уладзімір Лапо, Валерый Песін, Віталь Ражкоў, Людміла Русава, Генадзь Хацкевіч-Мінскі і іншыя, усяго болей за 30 імёнаў), якія сапраўды вызначылі неафіцыйны “твар” беларускага мастацтва.

Што адбывалася ў мастацкім “падполлі” 1980-х? Хто былі героі таго часу? І што сабой уяўляе, уласна кажучы, беларускі авангард? Самабытныя персоны, цікавыя лёсы, неверагодныя гісторыі, дазволеныя і недазволеныя выставы — альбом “Беларускі авангард 1980-х” будуе сучасны міф пра беларускае неафіцыйнае мастацтва нядаўняга мінулага.

Будзьма разам у 1980-х!

Увага! Той, хто прыйдзе на вечарыну ў касцюме 1980-х, атрымае ў падарунак свежы 17-ы нумар альманаха “pARTisan”.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

Афиша клубов afisha.relax.by представляет вашему вниманию вечеринку «Х-паці ў стылі васьмідзясятых» в Минске.

У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием дискотеки, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.

Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о вечеринке «Х-паці ў стылі васьмідзясятых».