24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Вечеринки

Unisex Evolve

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Праект расце і развіваецца. Зараз пачынаецца новы этап і, у пэўным сэнсе, вяртанне да першаснай задумы: прадстаўленне пляцоўкі для выступаў для маладых, новых, мясцовых і не вельмі музыкаў/дыджэяў/мастакоў/г.д.

Гэтым разам выступяць рэзыдэнты kk i voix voix, якія ў лепшых традыцыях UNISEX не дадуць магчымасці вашым целам застацца нерухомымі;

Візуал будзе ад усімі любімага Cihan Zengin, штосьці новае і цікавае абяцае ён нам.

Нажаль, ад гэтага разу з намі не будзе dj Arnest, ён выпраўляецца ў далёкае плаванне, і мы жадаем яму поспехаў на новых гарызонтах.

А каб прыбіць сум і рушыць наперад, у пятніцу выступяць два старых-новых сябры:

ledovski - любы Андрэй Федаровіч (знаёмы некаторым як спявак пад акустыку), які парадуе глыбокай электроннай музыкай, пад якую можна не толькі танцаваць, але і думаць; і

twomono - мастак/заснавальнік/арт-дырэктар адной добрай студыі Ілля Доўнар, які прадставіць сваю падборку (dark) techno.

Пятніца будзе іншай.

Падрабязнасці тут:
facebook.com
vk.com

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Вход:

    10,00 (100 000) руб.
    До 01:00 — 5,00 (50 000) руб.

  • Возрастное ограничение: 18+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно