24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Вечеринки

Unisex Gentle

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

ВЕЧАРЫНА UNISEX GENTLE!

Нарэшце ў нас атрымалася сабраць тусоўку, якая сумяшчае ў сабе live выступы маладых электронных музыкаў і пару dj-сэтаў ад мастачкі з Нью-Ёрка Анастасіі Колас і ад Unisex Base.

live:

life on marx - музычны стыль праекта вар'юецца ад кранальнай indietronica да бруднаватай techno-pop, урбаністычныя матывы тут змешваюцца з настальгіяй і самотай, аўтар-мультыінструменталіст характарызуе свой апошні альбом Hypnos як "вельмі мінскі альбом", бо Мінск быў адзіным запрошаным госцем пры запісу песень.

Awlnight
- стварае ўсё з дапамогай двух сэмплераў, чатырох сінтэзатараў, дзвюх касетных дэкаў, пары вяртушак і рытм-машыны, у выніку атрымліваецца сучасны мікс стыляў beats/electronic, які дадае крыху сонечнага Сан-Францыска нашаму дажджліваму Мінску.

SP Kava - прадстаўнік новай хвалі беларускамоўнага рэпу, замест рэвалюцыйных заклікаў і юнацкага максімалізму выкарыстоўвае ўласнае, пяшчотнае і шчырае, паўстае супраць безаблічнага капіявання рэп-канонаў і прапанавае свой варыянт развіцця падзеяў.

dj-set:

Anastasia Kolas - кажа пра сябе так: "Я не dj і нічога не разумею ў гэтым, але хачу падзяліцца сваімі любімымі трэкамі, назвы якіх я нават не помню. Непрафесійнасць ва ўсім!"

Unisex Base - назбіралі новых трэкаў і моцна хочуць танцаваць!

Як заўжды на вечарыне будуць адсутнічаць сэксізм, шавінізм, расізм і іншых формы дыскрымінацыі.
https://vk.com/life_on_marx
https://vk.com/awlnight
http://spkava.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Возрастное ограничение: 18+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно