24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Вечеринки

Дударускі клуб 2015

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Працягваем сумаваць. У нас ужо былі вечарыны з нагоды міжнародных дзён дудаў, жанчын і дурняў. Была смыковая музыка, ірландшчына і местачковы social dancing. На што некаторыя воіны сьвятла скардзіліся, маўляў, чаму так многа баявога гапака і так мала нашага мілага спрадвечна-фэнтэзійна-сярэднявечнага? І вось для захаваньня балансу ў Сонечнай сістэме мы вырашылі ўдарыць жалезнай рукой медзіваля па гэтаму вашаму народніцкаму раздарожжу і разгвазьдзяйству!

Такім чынам, на чарговай вечарыне Дударскага клубу у бліжэйшую сераду — маразуля наносіць ацьветны ўдар! Адмысловым госьцем — гурт Lity Talerса старымі і новымі танцамі пра галоўнае.

Ну і як звычайна на вечарынах Дударскага Клубу штосераду — шарыкі-фанарыкі, шмат імправізацыі, беларускіх і буржуінскіх танцаў, цёплых абжыманцаў, сяброўскае атмасферы і ненапружнага баўленьня часу пад дуды, скрыпкі, цымбалы, бубны, баўгаркі, перфаратары і іншыя народныя інструменты народаў Галактыкі. І да прэбудзе із вамі конскі бранль, юныя падаваны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Вход:

    50 000 руб. (уключаны алкагольны ці безалкагольны напой на выбар)

  • Возрастное ограничение: 16+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно