3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Вечеринки

34MAG Hangover Stage

34mag рыхтуе чарговую штогадовую вылазку на фрыкі-арт-пікнічок FSP-2014. Увесь хэнговэраўскі склад разам з літоўскай тропікал-бэс фэмілі плануе знесці дах нават Дытэру Болену, які абяцаў завітаць на агеньчык. Візуальны калайдар гламурнага кітчу запусціць тваю свядомасць у сферы, дзе не важна, якія мульты ты глядзіш. А сяброўскія актыўнасці ад улюбёнага часопіса распаляць смагу ўсіх аматараў стратэгіі try it yourself.

DJs:

Had Matter (BY) 
Удзельнік першай трапічнай вечарыны ў «Малацэ», Had Matter адкрывае сцэну 34mag дыхтоўным трапічным чылам, які падрыхтуе плаўны пераход ад будзённага настрою да святочнага.

Remm (BY) 
Калісьці ў складзе фармацыі Death on the dancefloor прапампоўваў знакаміты кіеўскі Xlib Club. Рабіў вечарынкі ў Брэсце, Менску і Гародні. Пад гарачым сонцам фэсту будзе падаваць адборны трапічны фанк і ямайскія рыддзімы.

Stereobeaver (BY/LT) 
Пахмельны гуру 34mag. Заўжды на вастрыі актуальнай «bass-музыкі з сэрцам». Любіць ствараць неспадзяваныя моманты шчасця на танцполе. Разняволіць кожную цягліцу ў танцавальным шторме твайго цела.

Weedska (LT) 
Маэстра сальса-вечарынак ва Усходняй Еўропе. Удзельнічае ў найбуйнейшых кантэстах па сацыяльных танцах, а таксама прасоўвае Tropical Bass сцэну ў Літве.

Boyfriend (LT) 
Адзін са стваральнікаў Club Tropicana ўжо другі раз наведае FSP, чаму вельмі рады. Робіць калабы з Zebra Katz, Cashmere Cat ды іншымі прадстаўнікамі андэграўнднай bass-сцэны. Грае ў стылях Tropical / Bass / Club / Dark.

KorneJ (BY) 
Беларускі дыджэй і журналіст, прамоўтар трапічнага басу ў Беларусі, рэзідэнт пахмельных паці ў «Хулігане». Разбярэ і сабярэ музычны пазл усіх народаў свету, асабліва тых, хто танцуе ўсё жыццё.

Нашы актыўнасці:
Непарушна спакойныя кальяны на палянцы з чыльнымі арнаментальнымі дыванамі.
www.yarkalyan.by
Турніры, таварыскія гульні і букмекерскія надзеі. Кікер – такі ж азартны і дэмакратычны, як і летась.
http://kicker.by/
Арт-выстава ад Сашы Акуцыёнка і Веры Клябанскай у цяністай прахалодзе лясной галерэі.
http://34mag.net/post/tlejj-nyatlenka/
Індыйскія танцы ў стылях бхаратанацьям і балівуд ад найлепшых танцоўшчыц свету.
Перформанс ад эколагаў з «Зялёнай сеткі», каб мы не забывалі пра братоў нашых меншых.
http://greenbelarus.info/
Ugly-татуіроўкі ў рэальным часе ад нашага сябра Ромы Жукоўскага.
http://34mag.net/post/partak-chehmpijon/
Ледзяны фрапэ ад бадзёрых хлопцаў і фруктовыя кактэйлі ад Леры.
Таксама побач з намі будуць экстрэмальныя скокі ў ваду і надзіманы басейн для рэлаксу.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

Афиша клубов afisha.relax.by представляет вашему вниманию вечеринку «34MAG Hangover Stage» в .

У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием дискотеки, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.

Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о вечеринке «34MAG Hangover Stage».