24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Вечеринки

DUB LECTURE #2: Dub Rovah meets Culture Farmer

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

"Each one teach one inna Babylon" – выраз, які стаў крылатым у рэгі-выканаўцаў па ўсім сьвеце. Ідэя аб тым, што кожны чалавек можа стаць настаўнікам для іншага ўзьнікла не на пустым месцы. На Ямайцы і ў Англіі, нягледзячы на вялікую папулярнасць рэгі, радыё і тэлебачаньне былі зачыненыя для музыкі бедных цёмнанаскурых жыхароў гетта. Толькі шчасьліўцы, такія як Боб Марлі, траплялі ў "скрыню" і ў ратацыі на вядомых радыёстанцыях. Для астатніх адзіным сродкам "мас-медыя" былі гукасісітэмы. Кожны, хто хацеў нешта данесьці да людзей, мог напісаць песьню і яе б пачулі сотні людзей на дыскатэцы. А калі песьня мела посьпех на гукасістэме, то хутка выходзіла на вінілавай плытцы – і аўдыторыя павялічвалася да тысяч слухачоў.
У новым тысячагоддзі сітуацыя амаль не зьмянілася. Калі б не інтэрнэт, гукасістэмы так і засталіся бы адзіным "рупарам" для аматараў рэгі і даба...

Даб Лекцыі – такую назву мы надалі серыі нашых вечарынаў.

Каб спасьцігнуць усю глыбіню культуры рэгі і даба недастаткова націснуць кнопку "play" на прайгравальніку. Мы хацелі б надаць нашым вечарынам адукацыйны аспэкт. Факты з гісторыі, прагляд фільмаў, класічныя хіты і навінкі рэгі/даб музыкі на сапраўднай гукасістэме, а таксама госьці з блізкага і далёкага замежжа. Усё гэта і не толькі, вы даведаецеся,пачуеце і ўбачыце на гуке Даб Ровар.

Гасьцямі другой Даб Лекцыі будуць:

✪ CULTURE FARMER з PRAISE JAH SOUNDSYSTEM (Масква,РФ) – Доктар сельскагаспадарчых навук, рэктар Маскоўскага універсітэта гідрапоннага раслінаводства. Аўтар манаграфіі "Выкарыстаньне асобных відаў пустазельля ў рэкрэацыйных і медычных мэтах".

✪ Popov Selectah (Наваполацак / Менск) – кандыдат басовых навук, выкладчык Менскага дзяржаўнага універсітэту грува і вайба.

А таксама ўвесь настаўніцкі склад і ўсё абсталяваньне гукасістэмы Даб Ровар:
✪ сп. Салома
✪ сп. Каранёвы
✪ сп. Жахлівы

Другая Даб Лекцыя мае адбыцца ў аўдыторыі Shelter DJ Bar а 23.00, 22 сакавіка, па адрасе вул. Ванеева 3, стадыён "Трактар".

Кантроль на ўваходзе / абмежаваньне па ўзросьце 18+.

УВАГА!!!
Па правілах клуба, калі вы пакідаеце яго памяшканьне – плаціце яшчэ раз за ўваход!

Кошт: 50 000 руб. з улёткай(флаерам) на ўваходзе, 70 000 для ўсіх пасьля 00.00.
Для гасьцей з іншых гарадоў/краінаў 50.000 руб. пры наяўнасьці "свежага" праязнога квітка!

Не перашкаджайце і не перабівайце "выкладчыкаў", паважайце іншых "студэнтаў" і ўдзельнікаў! Будзьце адэкватнымі і не спазьняйцеся!

Адна Любоў!
http://soundsystem.reggae.by

http://soundsystem.reggae.by/ 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно